Добрушская папяровая фабрыка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Добрушская папяровая фабрыка
Remove ads

Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы» — прадпрыемства папяровай прамысловасці ў горадзе Добрушы (Гомельская вобласць, Беларусь). Фабрыка шырока вядома перш за ўсё сваімі вырабамі для навучэнцаў: сшыткамі, альбомамі для малявання і чарчэння і г. д.

Хуткія факты ААТ «Добрушская папяровая фабрыка «Герой Працы», Тып ...
Remove ads

Гісторыя

Фабрыка заснавана ў 1870 годзе князем Ф. І. Паскевічам у мястэчку Добруш (цяпер горад у Гомельскай вобласці). Вырабляла паперу рознага асартыменту з драўніннай масы і рыззя. У 1879 годзе працавала 460, у 1913 годзе — 1500 рабочых. Называлася таварыствам Добрушскай папяровай фабрыкі (у 1880 годзе — 550 пайшчыкаў). Выкарыстоўвалася газавае асвятленне, з 1888 года — электрычнае (упершыню на Беларусі). Палівам служылі дровы, з 1913 года — вугаль. У 1894 годзе на фабрыцы (упершыню ў Расійскай імперыі) уведзены 8—9-гадзінны рабочы дзень. З 1883 года пры фабрыцы адкрыта вучылішча для дзяцей 5—12 гадоў (навучалася каля 40 чал.). У 1913 годзе вырабляла 625 тысяч пудоў паперы.

З 1922 года фабрыка мела назву «Герой працы». У 1932 годзе тут упершыню ў Еўропе распачата саломенна-цэлюлозная вытворчасць. У Вялікую Айчынную вайну разбурана. У 1956 годзе фабрыка рэарганізавана ў цэлюлозна-папяровы камбінат. У 1970 годзе, у год 100-годдзя фабрыкі, «Герой працы» выпускаў 67 % саюзнай вытворчасці чарцёжнай і 50 % малявальнай паперы, кожны сёмы школьнік СССР пісаў у добрушскім сшытку.

З 1976 года зноў Добрушская папяровая фабрыка.

Remove ads

Сыравіна

Працуе на прывазной цэлюлозе з Расіі, кааліны (гліназём, сернакіслы алюмінат) завозяцца з Украіны.

Прадукцыя

Асноўная прадукцыя (на 1997 год): вырабы вытворча-тэхнічнага прызначэння (дыязапапера, папера чарцёжная, малявальная, абгортачная, стужка клеявая); тавары народнага ўжытку (сшыткі школьныя, агульныя, для малявання, альбомы і блокі для чарчэння і малявання, папера пісчая і туалетная, дзённікі і іншае).

Цікавыя факты

  • 1891 г. Вырабленую на фабрыцы паперу Ф. І. Паскевіч прадаставіў беларусазнаўцу Е. Р. Раманаву для выдання чацвёртага і пятага выпускаў «Беларускага зборніка»[1].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads