Добрушская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Добрушская партызанская брыгада імя І. В. Сталінапартызанская брыгада, створаная ў ліпені 1943 года на базе партызанскага атрада імя В. М. Молатава (арганізаваны ў маі 1943). Дзейнічала на тэрыторыі Добрушскага, Веткаўскага, Церахоўскага раёнаў. 27 верасня 1943 года брыгада (771 партызан, два атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру дыверсійнай групы атрада імя В. М. Молатава Фёдару Якаўлевічу Кухараву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Хуткія факты Добрушская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна, Гады існавання ...
Remove ads

Склад

  • партызанскі атрад імя В. М. Молатава;
  • партызанскі атрад імя С. М. Будзённага.

Касандаванне

Камандзір

  • Іван Паўлавіч Крывенчанка (ліпень — верасень 1943).

Камісар

  • Іван Міхайлавіч Гатальскі (ліпень — верасень 1943).

Начальнік штаба

  • Пётр Фёдаравіч Захараў (ліпень — верасеь 1943).

Гісторыя

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках ГомельБранск, Гомель — Жлобін, Гомель — Бахмач. У жніўні і верасні 1943 года ўдзельнічалі ў баях за ўтрыманне партызанскай зоны і выхад з акружэння ў час карных аперацый. У верасні 1943 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні Добрушскага раёна.

Памяць

У 1977 годзе ў вёсцы Харошаўка і ў 1980 годзе ў пасёлку Уборак Добрушскага раёна ў гонар брыгады былі пастаўлены стэлы.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads