Доглас Коста

бразільскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Доглас Коста
Remove ads

До́глас Ко́ста ды Со́за[3] або Дуглас Коста (парт.: Douglas Costa de Souza, МФА: [ˈdowɡlɐs ˈkɔstɐ]; нар. 14 верасня 1990, Сапукая-ду-Сул, Бразілія) — бразільскі футбаліст, атакуючы паўабаронца амерыканскага клуба «Лос-Анджэлес Гэлаксі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Хуткія факты Доглас Коста, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Доглас далучыўся да акадэміі клуба «Грэміу», калі яму былі 11 гадоў. Дэбютаваў за дарослую каманду ў 18 гадоў у матчы супраць «Батафогу» 4 кастрычніка 2008 года, забіўшы гол у першай жа сваёй гульні. Ужо праз год і некалькі месяцаў ігрок склаў дагавор з украінскім клубам «Шахцёр», не зважаючы на цікавасць з боку іншых еўрапейскіх клубаў.

У новым клубе Коста даволі хутка прайшоў адаптацыю, чаму спрыяла вялікая колькасць бразільскіх легіянераў у клубе. Доглас зарэкамендаваў сябе як майстар выканання штрафных стрэлаў. Дэбют іграка прыпаў на матч Лігі Еўропы супраць англійскага «Фулхэма», дзе Коста выйшаў на замену на 75 хвіліне. Першы гол у данецкім клубе ігрок забіў 14 сакавіка 2010 года ў пераможным матчы супраць харкаўскага «Металіста» (2:1)[4].

Улетку 2015 года перайшоў у мюнхенскую «Баварыю», дзе замацаваўся ў аснове. У сезоне 2016/17 стаў радзей з’яўляцца па полі. У ліпені 2017 года быў арандаваны турынскім «Ювентусам» з правам выкупу[5]. У чэрвені 2018 года «Ювентус» выкупіў паўабаронцу за 40 млн еўра[6].

У кастрычніку 2020 года вярнуўся ў «Баварыю» на правах арэнды[7]. У маі 2021 года, выйграўшы з «Баварыяй» тытул чэмпіёна Германіі, пакінуў клуб і далучыўся да «Грэміу»[8].

У лютым 2022 года далучыўся да амерыканскага «Лос-Анджэлес Гэлаксі» на правах субарэнды з «Грэміу» на паўгады, з наступным па заканчэнні арэнды падпісаннем паўнавартаснага кантракта на 1,5 гады ў якасці свабоднага агента[9].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У нацыянальнай зборнай Бразіліі ігрок дэбютаваў у лістападзе 2014 года ў матчы супраць зборнай Турцыі, які праходзіў у Стамбуле.

Дасягненні

«Шахцёр»:

«Баварыя»:

«Ювентус»:

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads