Домжарыцы

вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Домжарыцыmap
Remove ads

До́мжарыцы[2] (трансліт.: Domžarycy, руск.: Домжерицы) — вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, на правым беразе ракі Сергуч. Уваходзіць у склад Домжарыцкага сельсавета. Цэнтр сельсавета і адміністрацыйна-гаспадарчы, навуковы цэнтр Бярэзінскага біясфернага запаведніка. За 35 км на паўднёвы захад ад Лепеля, 150 км ад Віцебска.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Насельніцтва

  • 445 жыхароў, 172 двары (1997)

Планіроўка

Забудоўваецца паводле генплана 1966 года (праектны інстытут лясной гаспадаркі СССР) і яго карэкціроўкі 1973 года, 1976 года і 1987 года (БелНДІдзіпрасельбуд). Цэнтрам кампазіцыі з’яўляецца вялікая прамавугольная ў плане плошча — грамадска-адміністрацыйны і культурна-гандлёвы цэнтр (трохпавярховы адміністрацыйна-лабараторны корпус запаведніка, зблакіраваны з двухпавярховым будынкам музея прыроды, чатырохпавярховы гатэль са сталовай і рэстаранам на першым паверсе, сярэдняя школа з інтэрнатам і сталовай, дзіцячы сад, гандлёвы цэнтр у блоку з Домам культуры). На заходнім баку плошчы пабудаваны двухпавярховыя васьмі- і шаснаццацікватэрныя жылыя дамы. Упрыгожваюць плошчу дэкаратыўны вадаём, кветнікі, газоны. Паблізу плошчы знаходзіцца двухпавярховы медпункт. Вёска забудаваная пераважна двухпавярховымі васьмі- і шаснаццацікватэрнымі жылымі дамамі. У паўднёвай частцы — аднапавярховая забудова сядзібнага тыпу. Пры добраўпарадкаванні шырока выкарыстаныя малыя формы дойлідства, групы дэкаратыўных дрэваў, газоны, кветнікі і інш. Усе грамадскія і жылыя будынкі выкананыя па індывідуальных праектах. На ўсходзе вёскі спартыўная зона са стадыёнам, адкрытым плавальным басейнам, на захадзе і поўдні — вытворчая зона.

Распрацоўка праекта і забудова вёскі адзначаны дыпломам ВДНГ СССР (1981).

Remove ads

Цікавыя факты

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads