Домік Пятра I (Полацк)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Домік Пятра I — помнік архітэктуры барока ў Полацку, размешчаны па адрасе вул. Ніжне-Пакроўская, 33; функцыянуе як стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай».
Remove ads
Гісторыя
Пабудаваны ў цэнтры горада як жылы. Ёсць паданне, што ў 1705 годзе ў доме жыў маскоўскі цар Пётр I. На мяжы XVIII—XIX стагоддзяў перабудаваны. Аднапавярховы будынак з паўпадвальным паверхам мае ў плане форму няправільнага прамавугольніка (19х8,5 м).
Падчас Вялікай Айчыннай вайны дом значна пацярпеў. У 1949 годзе будынак адрамантаваны: адноўлены разбураныя часткі сцен зроблены дах, фасады атынкаваны з цягай карнізаў і аконных абрамленняў, пакладзены новыя падлога і столь, запоўнены дзвярныя і аконныя праёмы. Будынак быў прыстасаваны пад дзіцячую бібліятэку. Захаваліся і ўяўляюць пэўную каштоўнасць драўляныя дзверы разной работы.
У 1998 годзе ў будынку адкрылася стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай».
Remove ads
Архітэктура
Сцены цагляныя, атынкаваныя звонку і ўнутры. Асноўныя памяшканні паўпадвала перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі, астатнія крыжовымі. Пакоі першага паверха маюць пазнейшыя плоскія перакрыцці. З боку ракі на фасадзе дзевяць акон, на бакавым — тры. Уваход зроблены з боку задняга фасада. Зараз уваход ссунуты ў бок вугла. Раней унутры існавала яшчэ адна папярочная сцяна, аб чым сведчыць план паўпадвала, і дом меў скляпеністыя перакрыцці.
Remove ads
Літаратура
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
- Домік Пятра I (Полацк) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads