Дом Кастравіцкай

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дом Кастравіцкайmap
Remove ads

Дом Кастраві́цкай — колішні даходны дом з рысамі стылю мадэрн у Мінску, які месціцца на скрыжаванні вуліц Валадарскага і вул. Кірава 26/11, гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння.

Хуткія факты Дом Кастравіцкай, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Упраўленне Лібава-Роменскай чыгункі, пач. XX ст.
Thumb
Ядвіга Адамаўна Кастравіцкая (з роду Вайніловічаў)

Пабудаваны ў 1911 годзе паводле праекта архітэктара Атона Краснапольскага ў стылі мадэрн[1]. Стары адрас — Магазінная, 5 — рог Серпухаўскай і Магазіннай. Дом Ядвігі Кастравіцкай (1867—1935), сястры старшыні (1907—1921) Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі Эдварда Вайніловіча (1847—1928).

На 1-м паверсе месцілася ўпраўленне Лібава-Роменскай чыгункі, аптэка, таварыства ўзаемадапамогі чыгуначнікаў, на астатніх — жыллё[1][2].

У 1922 годзе будынак быў перададзены БДУ. На працягу 1920-х гадоў у доме размяшчаліся кватэры прафесарска-выкладчыцкага складу і тэхнічных работнікаў універсітэта. У 1922—1930 гадах, сярод іншых, у доме жыў заснавальнік беларускага мастацтвазнаўства Мікалай Шчакаціхін, пра што сведчыць мемарыяльная дошка, устаноўленая ў 2008 годзе (скульптар Канстанцін Селіханаў)[3].

Будынак аднаўляўся ў 1926 годзе (арх. Аляксей Дзянісаў). У гады Другой сусветнай вайны быў пашкоджаны. Узноўлены ў канцы 1940-х — пачатку 1950-х гадоў, але без арыгінальнай вежачкі на вуглавой частцы дома[4].

У пасляваенны час у доме месцілася камісійная крама і кафэ[5]. Цяпер у будынку месціцца салон мэблі і кафэ[6].

Thumb
1918 г.
Thumb
Дом Кастравіцкай і гатэль Crowne Plaza Minsk
Remove ads

Архітэктура

Трохпавярховы мураваны П-падобны ў плане будынак, пастаўлены на высокі цокаль. Аб’ёмна-планіровачная кампазіцыя складаецца з трох частак: вуглавой і дзвюх франтальных (па вул. Кірава і Валадарскага), фасады якіх аформлены рознымі паводле канфігурацыі аконнымі і дзвярнымі праёмамі, балконамі, дэкаратыўным арнаментам, разнастайнымі керамічнымі ўстаўкамі, фактурнымі тынкаванымі слаямі. Мастацкая выразнасць дасягаецца спалучэннем неатынкаваных плоскіх сцен з тэракотавай цэглы і пабеленых атынкаваных прасценкаў, карнізаў, ліштваў. Цэнтр фасада, арыентаванага на вул. Кірава, вылучаны аб’яднанымі па вертыкалі аконнымі праёмамі і завершаны паўцыркульным атыкам. Сцены фасада, арыентаванага на вул. Валадарскага, завершаны 2 трапецападобнымі атыкамі, дах — трапецападобным ліхтаром. Вугал будынка зрэзаны, а на узроўні 2-га паверха створаны эркер, над ім — 3-гранны аб’ём, які завяршаўся вежачкай (не захавалася)[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5.
  2. Шыбека З. В. Минскъ сто гадоў таму. Мінск: Беларусь, 2007. — 304 с. 3 000 экз. ISBN 978-985-01-0729-9.
  3. Минск: история послевоенного восстановления, 1944—1952. с. 60
  4. Минск. Краткий справочник. 1967 (руск.). minchanin.esmasoft.com (17 жніўня 2014).
  5. ул. Володарского, дом 26 (руск.). map.by (28 жніўня 2014).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads