Аляксей Аляксандравіч Дзянісаў (архітэктар)
беларускі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Аляксандравіч Дзянісаў (8 сакавіка 1879, Ізмайлаўск — 25 жніўня 1966) — беларускі інжынер і архітэктар. Галоўны архітэктар Мінска (жнівень-кастрычнік 1944[1]).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Рыжскі політэхнічны інстытут у 1906 годзе. Працаваў архітэктарам ва Упраўленні Паўднёва-Заходняй чыгункі, Белдзяржбудзе, у жніўні-кастрычніку 1944 года быў галоўным архітэктарам Мінска[1], потым працаваў ва Упраўленні галоўнага архітэктара[2], у 1949—1957 гадах — у Белкаапсаюзе.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1934 года.
Прадзед гісторыка Антона Дзянісава і стрыечны брат дзеда гісторыка Уладзіміра Дзянісава.
Remove ads
Творчасць




Вядомыя праекты:
- рэканструкцыя дома віцэ-губернатара (1924)[3],
- будынак упаўнаважанага ВСНГ (1924—1925)[4],
- кааператыўны жылы дом швейнай фабрыкі «Кастрычнік» па вуліцы Розы Люксембург (1927),
- жыл дом на рагу вуліц Карла Маркса і Камсамольскай (1930)[5],
- удзел у распрацоўцы праекта Першай Усебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выстаўкі — галоўны ўваход, асноўныя павільёны (1930, разам са Станіславам Гайдукевічам)[6],
- жылы дом для супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення дарог і транспарту пры СНК БССР на рагу вуліц Свярдлова і Ульянаўскай (пачатак 1930-х, разбураны ў час вайны)[7],
- галоўны даваенны комплекс лечкамісіі на Чырвонаармейскай (1932—1933)[4],
- 3-і Дом Саветаў (1936, разам з Уладзімірам Вараксіным),
- будынак гаража СНК БССР (паміж 1936—1939)[8] у Мінску;
- дом адпачынку (1928)[5] у Ждановічах;
- дом арцелі інвалідаў «Адраджэнне» (1953)[5] у Гомелі.
На пачатку 1930-х гадоў у альбоме «Мастацтва БССР за 15 год (1917—1932 гг.)» Дзянісава разам з Гайдукевічам, Цісэнам і іншымі называюць «старымі архітэктарамі», «прадстаўнікамі буржуазнага эклектызму» і супрацьпастаўляюць «моладзі, якая прайшла новую, сучасную школу» — Лаўрову, Валадзько, Воінаву[9]. У 1953 годзе Воінаў і Ягораў наадварот адзначылі, што ўжо ў 1920-я гады Аляксееў быў сярод архітэктараў, якія супрацьпаставілі «канструктывісцкай „архітэктуры“» праекты на грунце нацыянальных традыцый, прыкладамі даваліся яго будынкі ўпаўнаважанага ВСНГ і Лечкамісіі[4].
Remove ads
Зноскі
- Феномен Мінска Архівавана 24 кастрычніка 2020.
- Лихута И. С. 60-летие Инспекции Государственного строительного надзора и контроля и ее работа со строительным комплексом города Минска. Записки инспектора. — Мн.: Белстройцентр, 2007. — 208 с. ил. — С. 12.
- Гістарычная забудова ансамбля мінскага калегіума езуітаў. (Дом віцэ-губернатара)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2019. Праверана 31 мая 2020.
- Воинов А., Егоров Ю. Фактам вопреки // Советская Белоруссия, 24 мая 1953.
- Денисов Алексей Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Можейко Г. Самая масштабная выставка в истории Беларуси была в 1930 году: площадь в 100 футбольных полей, 350 тысяч гостей и репрессированные организаторы(недаступная спасылка) // kp.by, 9 августа 2019
- Мельнікаў І. Іосіф Лангбард. Архітэктар, які прысвяціў жыццё Мінску Архівавана 22 ліпеня 2021. // baj.by, 31 ліпеня 2016
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads