Дом Рэмбранта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дом Рэмбранта
Remove ads

Дом-музей Рэмбранта (нідэрл.: Museum Het Rembrandthuis) — мастацкі музей на вуліцы Ёдэнбрэестраат (Jodenbreestraat) у Яўрэйскім квартале Амстэрдама. Музей адкрыўся ў 1911 годзе ў доме, які Рэмбрант набыў на піку славы ў 1639 годзе і ў якім пражываў да свайго банкруцтва ў 1656 годзе.

Thumb
Дом-музей Рембранта ў Амстэрдаме

Калекцыя

У музеі адноўлена гістарычная абстаноўка часоў Рэмбранта: кухня, жылыя пакоі і майстэрня мастака. Крыніцай для экспазіцыі музея стаў вопіс, складзены натарыусам пры продажы ўсёй маёмасці мастака з аўкцыёну. У інтэр’еры дома-музея прадстаўлены карціны сучаснікаў Рэмбранта, яго вучняў, і яго настаўніка Пітэра Ластмана.

Экспазіцыя музея ўяўляе сабой найбольш поўны збор графічных работ Рэмбранта. Тут знаходзяцца 260 з 290 афортаў мастака. Акрамя таго, у музеі можна азнаёміцца з тэхнікай афорта.

Акрамя асноўнай экспазіцыі ў музеі праходзяць часовыя выставы.

Remove ads

Літаратура

  • F. Tissink: Museum het Rembrandthuis Amsterdam. Ludion, 2007. ISBN 90-76588-29-5
  • Eva Ornstein-Van Slooten, Marijke Holtrop, Jaap Van Der Veen (Hrsg.): The Rembrandt House: A Catalogue of Rembrandt Etchings. Waanders, 2005. ISBN 90-400-8851-9

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads