Дом па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 7 (Мінск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дом па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 7 (Мінск)map
Remove ads

Дом па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 7 — будынак у Мінску, размешчаны ў гістарычным цэнтры. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.

Хуткія факты Краіна, Горад ...
Remove ads

Архітэктура

Thumb
Дом па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 7

Прымыкае да дома №5. Двухпавярховы, прамавугольны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад несіметрычнай кампазіцыі, складаецца з двух частак з рознай вышынёй другога паверха. Кожная з частак сіметрычная. Плоскасць сцяны першай, якая прымыкае да дома № 5, члянёна пілястрамі, на другім паверсе з канелюрамі і іанічнымі капітэлямі, вокны першага паверха прамавугольныя ў простых ліштвах, другога — лучковыя, аздоблены ліштвамі, лучковымі сандрыкамі, ляпнінай, падаконнымі плітамі, па цэнтры — балкон з ажурнай агароджай (чыгуннае ліццё). Другая частка дома заніжаная, фасад вырашаны аналагічна першай частцы, але з іншымі формамі дэкаратыўнай апрацоўкі. Пад карнізам праходзіць пояс сухарыкаў. Выкарыстоўваецца як жылы.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads