Дон Кіхот (раман)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дон Кіхот (ісп.: Don Quijote) — раман іспанскага пісьменніка Мігеля дэ Сервантэса Сааведры (1547—1616) пра прыгоды аднайменнага героя. Імя дона Кіхота стала назыўным для абазначэння высакародных, але не ўсім зразумелых імкненняў.
Дзве часткі рамана першапачаткова былі апублікаваны як асобныя творы: «Мудрагелісты ідальга Дон Кіхот Ламанчскі» (ісп.: El ingenioso hidalgo Don Quijote de la Mancha, 1605 год) і «Другая частка мудрагелістага кабальера Дон Кіхота Ламанцкага» (ісп.: La Segunda parte del ingenioso caballero don Quijote de la Mancha, 1615 год). У 1637 годзе яны былі аб’яднаны мадрыдскім выдаўцом Ф. Марцінэсам у двухчастковы раман і выдадзены пад агульнай назвай «Дон Кіхот»[2].
Назва першай часткі гучыць гратэскава: слова «дон», якое ператварылася ў перакладзе ў частку імя героя, у арыгінале пазначала яго ўяўную прыналежнасць да вышэйшага дваранства — кабальерыі (ісп.: caballero — вершнік, рыцар) і не магло ставіцца да правінцыйнага землеўладальніка, ідальга Алонса Кіхана.
Раман перакладзены на ўсе еўрапейскія мовы, дагэтуль з’яўляецца адной з найпапулярнейшых кніг сусветнай літаратуры (раман займае другое месца пасля Бібліі паводле аб’ёму агульнасусветнага тыражу).
Remove ads
Змест
Задуманы як пародыя на рыцарскія раманы, твор выйшаў за межы літаратурнай сатыры, стаў энцыклапедыяй іспанскага жыцця мяжы XVI—XVII ст. У ім намаляваны прыгоды Дон Кіхота — збяднелага двараніна, які прагнуў сцвердзіць на зямлі гуманістычныя ідэалы. Не здольны адрозніваць у жыцці сапраўднае ад выдуманага, ён выбіраў дзіўныя шляхі здзяйснення мэраў. У вобразе Санча Паясы, збраяносца Дон Кіхота, увасоблены народны розум, кемлівасць, гумар.
Remove ads
Інсцэнізацыі і экранізацыі
Паводле рамана напісаны оперы Г. Пёрсела, Дж. А. Рысторы, Дж. Паізіела, Н. Пічыні, А. Сальеры, Ж. Маснэ, балеты Ж. Буамарцье, С. Меркадантэ, Л. Мінкуса. Пастаўлены кінафільмы (Расія, Данія, Францыя).
Беларускія пераклады

- Дон-Кіхот Ламанчскі / твор Мігеля дэ-Сервантэса Сааведра ; [пераклад з рускай Ц. Зарэчнага]. — Менск [Мінск] : ДВБ, Юндзетсектар, 1935. — 506, [6] с., [25] л. іл. : іл. ; 22 см. — 15185 экз.
- Хітры гідальга Дон Кіхот Ламанчскі / Перакл. М. Пазнякова. — Мн., 1999
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads