Жуль Маснэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жуль Маснэ
Remove ads

Жуль Эміль Фрэдэрык Маснэ (фр.: Jules Émile Frédéric Massenet; 12 мая 1842 — 13 жніўня 1912) — французскі кампазітар, які атрымаў вядомасць дзякуючы сваім операм, якіх налічваецца больш за трыццаць. Часцей за іншых ставіліся дзве оперы — «Манон» (1884) і «Вертэр» (1892). Маснэ таксама пісаў араторыі, балеты, творы для аркестра, музыку да спектакляў, фартэпіянныя п’есы, песні і іншыя музычныя творы.

Хуткія факты Жуль Маснэ, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Яшчэ школьнікам Жуль быў прыняты ў галоўную музычную навучальную ўстанову Францыі — Парыжскую кансерваторыю. Яго настаўнікам быў Амбруаз Тама. Пасля атрымання Рымскай прэміі ў 1863 годзе, Маснэ шмат пісаў у розных жанрах, але менавіта дзякуючы операм ён хутка набыў вядомасць.

У перыяд з 1867 і да канца жыцця ён напісаў больш за 40 сцэнічных твораў у самых разнастайных жанрах: камічныя оперы, інсцэніроўкі класічных міфаў, рамантычныя камедыі, лірычныя драмы, пісаў араторыі, кантаты і балеты. Маснэ выдатна адчуваў тэатр, што і паслужыла прычынай яго поспеху ў парыжскай публікі. Нягледзячы на некаторыя пралікі, ён напісаў шэраг паспяховых твораў, якія зрабілі яго вядучым оперным кампазітарам ў Францыі з канца XIX стагоддзя і да пачатку XX стагоддзя.

Як і многія вядомыя французскія кампазітары таго часу, Маснэ стаў прафесарам Парыжскай кансерваторыі. Ён выкладаў кампазіцыю з 1878 па 1896 год і, толькі пасля смерці дырэктара Амбруаза Тама, падаў у адстаўку. Сярод яго вучняў былі Гюстаў Шарпанцье, Эрнест Шасон, Рэйнальда Ан і Габрыэль П’ернэ.

Remove ads

Зноскі

1. Jules Massenet // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Jules Emile Frédéric Massenet // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

4. Grove Music OnlineOUP.

5. Massenet, Jules Emile Frédéric // The Enciclopædia Britannica — 12 — London, NYC: 1922. — Vol. XXXI English History to Oyama, Iwao.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads