Дортмундскі тэхнічны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дортмундскі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Technische Universität Dortmund) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дортмунд.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Ва ўніверсітэце больш за 30 000 чалавек навучаюцца на амаль 80 праграмах вышэйшай адукацыі ўзроўняў бакалаўра і магістра. Гэта робіць яго адным з 20 найбуйнейшых універсітэтаў Германіі. У атласе фінансавання Нямецкага фонду даследаванняў універсітэт уваходзіць у шэраг 10 найлепшых універсітэтаў з найбольшай колькасцю даследаванняў у Германіі па пяці прадметных галінах: у вытворчай тэхніцы, эканоміцы (у тым ліку статыстыцы), матэрыялазнаўстве, адукацыйнай навуцы і інфарматыцы.
Remove ads
Факультэты
- Матэматыкі
- Фізікі
- Хіміі і хімічнай біялогіі
- Інфарматыкі
- Статыстыкі
- Біялагічнай і хімічнай інжынерыі
- Машынабудавання
- Электрычнай і вылічальнай тэхнікі
- Прасторавага планавання
- Архітэктуры і будаўніцтва
- Эканомікі
- Педагагічнай навукі, псіхалогіі і адукацыйных навук
- Рэабілітацыі
- Гуманітарных навук і тэалогій
- Культуралогіі
- Мастацтва і спартыўных навук
- Сацыяльных навук
Зноскі
- Zahlen, Daten, Fakten Праверана 9 снежня 2019.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads