Дошка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дошка — плоскі, адносна шырокі (шырынёй больш за падвойную таўшчыню) і нятоўсты (да 100 міліметраў) кавалак дрэва, выпілаваны, выкалаты або вычасаны з бервяна. Выкарыстоўваецца ў асноўным як будаўнічы матэрыял, у будаўніцтве суднаў, як сталярны паўфабрыкат для вырабу мэблі або аздобны матэрыял у дызайне інтэр’ераў,
Дошкі могуць быць струганымі (габляванымі) з аднаго ці з абодвух бакоў, абчасанымі ад кары з аднаго боку, ці не. Крайняя пры распіле бервяна дошка, з адной гладкай паверхняй, называецца «гарбыль» або «аполак».
Дошкі могуць быць таксама клеенымі з некалькіх слаёў. Напрыклад, паркетная дошка — адна з разнавіднасцяў драўлянага пакрыцця падлогі, якая вырабляецца склейваннем некалькіх пластоў драўляных планак (сегментаў, размешчаных перпендыкулярна адзін аднаму). Нятоўстая (звычайна да 35 мм) дошка з адмыслова выбраным падоўжным пазам з аднаго тарца і шпунтам з другога называецца «вагонка» і выкарыстоўваецца для абшыўкі.
Дошкамі могуць таксама называцца іх сучасныя аналагі, вырабленыя з розных відаў пластыку, ДСП, ДВП і іншых матэрыялаў.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads