Дражакі
вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дража́кі[1] (трансліт.: Dražaki, руск.: Дрожаки) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бычыхінскага сельсавета. За 26 км на поўнач ад Гарадка, 4 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 62 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На поўначы і ўсходзе працякае ручай (прыток ракі Дубаўка). На паўночным усходзе лясны масіў.
Remove ads
Гісторыя
У канцы 18 стагоддзя вёска ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні, дзяржаўная ўласнасць. У 1-й палове 19 стагоддзя ў складзе фальварка Аскерына дзяржаўнага маёнтка Езярышча. У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя ў Старынскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні, адносілася да Аскерынскай сельскай грамады і Мехаўскага праваслаўнага прыхода. У 1905 годзе было 236 дзесяцін зямлі прыдатнай і 18 непрыдатнай, сінагога. З 15 лютага 1923 года ў Невельскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Мехаўскім сельсавеце Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1926 годзе працавала кузня. З 12 кастрычніка 1929 года ў Гарадоцкім, з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з франтоў не вярнуліся 17 жыхароў. У 1950-62 гадах цэнтр калгаса імя Тэльмана. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мехаўскага сельсавета[2]. З 16 верасня 1960 года ў Бычыхінскім сельсавеце, у калгасе імя Карла Маркса. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 2012 годзе ў складзе КУСП імя Дзімітрава.
Remove ads
Насельніцтва
- 5 двароў, 47 рэвізскіх душ (1785)
- 17 двароў, 95 жыхароў (1841)
- 26 двароў, 182 жыхары (1905)
- 38 двароў, 183 жыхары (1926)
- 124 жыхары (1959)
- 95 жыхароў (1970)
- 28 гаспадарак, 49 жыхароў (1997)
- 28 гаспадарак, 49 жыхароў (2002)
- 8 гаспадарак, 10 жыхароў (2018)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads