Мехаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Езярышчанскім раёне Віцебскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ме́хаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Езярышчанскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Мехавое.

Хуткія факты Мехаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі БССР. З 12 кастрычніка 1929 года ў Гарадоцкім раёне Віцебскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. 16 верасня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Віраўлянскага (5 населеных пунктаў: Масліцы, Пугачы, Пурышкі, Сілівонаўка і Храпкі), Кузьмінскага (25 населеных пунктаў: Андрэенкі, Аскерына, Арэхава, Асеча, Асёткі, Бадзякіна, Бурдыкі, Бязносенкі, Гарнова, Гарэлашы, Дражакі, Казлова, Клюшова, Кузюронкі, Куландзіна, Курыленкі, Ліпаўка, Мехавое, Мікалаенкі, Рослыя, Скобіна, Слабодка, Смароднік, Янчанкі і чыгуначная казарма 502—503 км) і Гуркінскага (9 населеных пунктаў: Будніца, Бялькі, Каралі, Пуляхі, Трубіна, Цары, Церахі, пасёлак цагельнага завода і чыгуначная казарма 499 км) сельсаветаў[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 39 населеных пунктаў.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads