Другая паліцэйская часць Мінска

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Другая паліцэйская часць Мінска — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка дарэвалюцыйнага Мінска ў XIX — пачатку XX стст. Яе мяжа спачатку супадала з мяжой Першай часці, далей ішла да Паліцэйскага моста, затым па Паліцэйскай вуліцы, ахоплівала з левага боку лукавіну Свіслачы, а ў раёне Віленска-Набярэжнай вуліцы перасякала раку, кіруючыся да скрыжавання вуліц Вялікай Татарскай і Замкавай, далей ішла па Уваскрасенскай і Нова-Раманаўскай да Койданаўскай вуліцы, якая адасабляла другую часць ад Трэцяй.

Раён Нямігі — гістарычны цэнтр Мінска, з якога пачынаўся горад. Але з развіццём капіталізму Другая часць зрабілася месцам канцэнтрацыі гарадскога гандлю, пераважна рознічнага, які абслугоўваў найбяднейшых гараджан і прыезджых сялян. Тут размяшчаліся мясныя рады, Рыбны рынак і шматлікія крамкі.

Забудова часці вылучалася вялікай шчыльнасцю. Асобныя камяніцы нават не мелі ўласных двароў. На вуліцах не высыхаў бруд і практычна адсутнічала зеляніна.

Кварталы гандлёвага раёна з’яўляліся месцам пражывання яўрэйскага насельніцтва.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads