Другая япона-кітайская вайна (1937—1945)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Другая япона-кітайская вайна (1937—1945)
Remove ads

Япона-кітайская вайна (19371945, іначай[заўв 1] 19311945) - вайна між Кітаем і Японіяй, якая працягвалася з 7 ліпеня 1937 (але часам лічыцца, што гэтая вайна пачалася з японскім уварваннем у Маньчжурыю 18 верасня 1931) да жніўня 1945 (скончылася разам з капітуляцыяй Японіі ў 2-й сусв. вайне).

Хуткія факты Дата, Месца ...

Нягледзячы на тое, што абедзве дзяржавы вялі перыядычныя баявыя дзеянні з 1931 года, поўнамаштабная вайна разгарнулася ў 1937 годзе і скончылася капітуляцыяй Японіі ў 1945. Вайна стала следствам імперыялістычнага курсу Японіі на палітычнае і ваеннае панаванне ў Кітаі для захопу велізарных сыравінных рэзерваў і іншых рэсурсаў, які праводзіўся на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. У той жа час, рост кітайскага нацыяналізму і пашырэнне ідэі самавызначэння (як кітайскага, так і іншых народаў былой імперыі Цын) зрабілі ваеннае сутыкненне непазбежным. Да 1937 года бакі сутыкаліся ў спарадычных баях, так званых «інцыдэнтах», таму што абодва бакі па шматлікіх прычынах устрымліваліся ад развязвання татальнай вайны. У 1931 годзе адбылося ўварванне ў Маньчжурыю (таксама вядомае як «Мукдэнскі інцыдэнт»). Апошнім з падобных інцыдэнтаў стаў інцыдэнт на Лугаўцяа — абстрэл японцамі моста Марка Пола 7 ліпеня 1937 года, які адзначыў афіцыйны пачатак поўнамаштабнай вайны паміж дзвюма краінамі.

З 1937 па 1941 гады Кітай ваяваў, абапіраючыся на дапамогу ЗША і СССР, зацікаўленых у зацягванні Японіі ў «балота» вайны ў Кітаі. Пасля нападу японцаў на Пёрл-Харбар Другая япона-кітайская вайна стала часткай Другой сусветнай вайны.

Remove ads

Назвы

У розных гістарыяграфіях існуюць шматлікія альтэрнатыўныя назвы гэтай вайны:

  • Японская гістарыяграфія і літаратура:
  • Ціхаакіянская вайна: назва, найчасцей ужываная ў часы саюзніцкай акупацыі пасля 2 сусв. вайны, і якая падкрэслівае адрозненне перыядаў з 1937 да 7.12.1941 і пасля 7.12.1941.
  • Вялікая ўсходнеазіяцкая вайна: назва, якой аддаюць перавагу аўтары правых рэвізіянісцкіх поглядаў.
  • Кітайскі інцыдэнт: назва ў канцы 1930—пач. 1940-х гг.
  • Вайна Японіі і Кітая: сучасны адпаведнік назвы "Кітайскі інцыдэнт".
  • Пятнаццацігадовая вайна: назва, якой аддаюць перавагу аўтары левых поглядаў; назва прыймае храналогію вайны з пачаткам у 1931.
  • Кітайская гістарыяграфія і літаратура:
  • Народна-вызваленчая вайна кітайскага народу 1931―1945.
Remove ads

Гл. таксама

Заўвагі

  1. Храналогіі 1937–1945 або 1931–1945.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads