Другое мінскае пагадненне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Другое мінскае пагадненне — комплекс мер па выкананні Мінскіх пагадненняў, узгоднены на саміце ў Мінску 11—12 лютага 2015 года лідарамі Германіі, Францыі, Украіны, Расіі ў фармаце «нармандскай чацвёркі», і падпісаны кантактнай групай, якая складаецца з прадстаўнікоў Расіі, Украіны, Данецкай і Луганскай Народных Рэспублік з мэтай дээскалацыі ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны.
22 лютага 2022 года У. Пуцін заявіў, што пасля прызнання Расіяй Данецкай і Луганскай народных рэспублік Мінскіх пагадненняў больш не існуе.
Remove ads
Кантактная група
Дакумент, узгоднены лідарамі «нармандскай чацвёркі», падпісалі наступныя асобы[1][2]:
АБСЕ: Пасол Хайдзі Тальявіні.
Украіна: Другі Прэзідэнт Украіны Леанід Кучма.
Расія: Пасол РФ ва Украіне Міхаіл Зурабаў.
ДНР: Аляксандр Захарчанка.
ЛНР: Ігар Платніцкі.
Скасаванне пагаднення
У лютым 2022 года на фоне вострага крызісу паміж Расіяй і шэрагам краін Захаду з-за патэнцыяльнай пагрозы тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, звязанай з нарошчваннем расійскіх войскаў і ўзбраенняў паблізу расійска-ўкраінскай мяжы, кіраўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР звярнуліся да Уладзіміра Пуціна з просьбай прызнаць незалежнасць рэспублік. Звароты падтрымалі ўсе члены Савета бяспекі, а 21 лютага 2022 года Уладзімір Пуцін падпісаў указы пра прызнанне незалежнасці і суверэнітэту рэспублік. 22 лютага 2022 года У. Пуцін заявіў, што пасля прызнання Расіяй Данецкай і Луганскай народных рэспублік Мінскіх пагадненняў больш не існуе. Паводле слоў У. Пуціна, Расія была вымушана прыняць рашэнне пра прызнанне ДНР і ЛНР з-за нібыта нежадання Украіны выконваць Мінскія пагадненні, якія фактычна былі «забітыя» задоўга да прызнання народных рэспублік Данбаса.
Remove ads
Зноскі
- Package of Measures for the Implementation of the Minsk Agreements (Press release)(руск.). Organizaiton for Security and Co-operation in Europe. 12 February 2015. Праверана 12 February 2015.
- Лізавета Антонава. Лідары ДНР і ЛНР падпісалі мірны план па Украіне (руск.). РБК (12 лютага 2015).
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads