Дрынская банавіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дрынская банавіна (сербахарв.: Дринска бановина/Drinska banovina) — правінцыя (банавіна) у Каралеўстве Югаславіі з 1929 па 1941 год.

Remove ads
Геаграфія
Дрынская банавіна была размешчана ў цэнтральнай частцы каралеўства, на тэрыторыі сучасных Босніі і Герцагавіны і Сербіі, у раёне цячэння ракі Дрыны, па якой атрымала сваю назву. На поўначы межавала з Саўскай і Дунайскай банавінамі, на ўсходзе з Дунайскай і Мараўскай банавінамі, на поўдні з Зэцкай банавінай, на захадзе з Прыморскай і Врбаскай банавінамі. Адміністрацыйным цэнтрам банавіны быў Сараева.
Remove ads
Гісторыя
У 1939 частка тэрыторыі банавіны ўвайшла ў Харвацкую банавіну. У 1941 тэрыторыя банавіны была падзелена паміж Незалежнай дзяржавай Харватыя і акупаванай немцамі Сербіяй.
Гл. таксама
- Каралеўства Югаславія
- Незалежная дзяржава Харватыя
- Баснійска-Падрынскі кантон
- Падрынне
Спасылкі
- Карта Архівавана 18 лютага 2021.
- Канстытуцыя Каралеўства Югаславія
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads