Зэцкая банавіна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зэцкая банавіна (сербахарв.: Зетска бановина/Zetska banovina) — правінцыя (банавіна) у Каралеўстве Югаславія, якая існавала з 1929 па 1941 год.

Хуткія факты Гісторыя Чарнагорыі ...
Хуткія факты Гісторыя Босніі і Герцагавіны, Даславянскі перыяд ...
Remove ads

Геаграфія

Зэцкая банавіна размяшчалася ў паўднёвай частцы каралеўства. На поўдні яна межавала з Адрыятычным морам, Албаніяй і Вардарскай банавінай, на ўсходзе з Мараўскай банавінай, на северы з Дрынскай банавінай, на захадзе з Прыморскай банавінай. Адміністрацыйным цэнтрам банавіны быў Цэтынэ. Названа банавіна была па рацэ Зэта, якая таксама дала імя сярэднявечнай чарнагорскай дзяржаве Зэта.

Гісторыя

У 1939 частка банавіны з горадам Дуброўнік увайшла ў склад Харвацкай банавіны. У 1941 тэрыторыя банавіны была падзелена паміж акупаванымі італьянцамі Чарнагорыяй і Албаніяй, частка тэрыторыі з горадам Котар увайшла ў склад Італіі, усходняя частка банавіны ўвайшла ў склад акупіраванай немцамі Сербіі, заходняя частка ў склад Незалежнай дзяржавы Харватыі. У 1945 тэрыторыя банавіны была ў складзе СФРЮ падзелена паміж Чарнагорыяй, Харватыяй, Босніяй і Герцагавінай і Сербіяй, уключаючы Сацыялістычны Аўтаномны Край Косава і Мятохія ў складзе Сербіі.

Remove ads

Баны Зэцкай банавіны

  • Крсто Сміляніч (1932—1931)
  • Ураш Круль (1931—1932)
  • Алекса Станішыч (1932—1934)
  • Муя Сочыца (1934—1936)
  • Петар Іванішэвіч (1936—1939)
  • Бажыдар Крстыч (1939—1941)
  • Блажа Джуканавіч (1941)

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads