Дрэтунь (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дрэ́тунь — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Палата, за 34 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Полацк, каля вёскі Дрэтунь і чыгуначнай станцыі Дрэтунь.
Плошча паверхні 0,28 км². даўжыня 0,84 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі 2,33 км найбольшая глыбіня возера 3,4 м, сярэдняя 1,9 м. Аб’ём вады ў возеры 0,54 млн м³. Плошча вадазбору 14,8 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, спадзістыя, складзеныя з пяскоў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй 0,2—0,4 м, на поўдні і захадзе тарфяністыя. Дно плоскае, пясчанае ўздоўж берагоў. На большых глыбінях дно выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. У Дрэтунь упадае ручай з возера Чармісца (Чэрмісца[1]) і выцякае ручай у раку Палата. Зарастае падводнай расліннасцю.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб.
На беразе возера паляўніча-рыбалоўная база[2].
Remove ads
Зноскі
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21, 58. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads