Дубненскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ду́бненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Дубна.

Хуткія факты Дубненскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Скідзельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 5 красавіка 1960 года перададзены ў склад Мастоўскага раёна[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Шчучынскага раёна. 28 жніўня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Харціцкага сельсавета (аграгарадок Харціца, вёскі Агароднікі, Казакоўцы, Каўшова, Лаўна, Мазанава, Нёман, Раўкі, Русінаўцы, Чарлёна і Чарлёнка) і вёска Пладовая Лунненскага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1515 чалавек[3], з іх 90,2 % — беларусы, 5,3 % — палякі, 3,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (20 населеных пунктаў) — 1969 чалавек[5].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads