Дубраўскае вадасховішча

вадасховішча ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Дубраўскае вадасховішчаmap
Remove ads

Ду́браўскае[2] — вадасховішча ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі на мяжы з Мінскім раёнам за 26 км на паўночны ўсход ад Мінска. З’яўляецца рэзервовым вадаёмам Вілейска-Мінскай воднай сістэмы[1].

Thumb
Дубраўскае вадасховішча
Хуткія факты Дубраўскае вадасховішча, Размяшчэнне ...

Вадасховішча створана ў 1984 (1986[1])годзе на рацэ Усяжа ў месцы ўпадзення ў яе ракі Дуброўка побач са спартыўным комплексам «Раўбічы». Пачынаецца ад дамбы каля вёскі Раўбічы, якая аддзяляе Дубраўскае вадасховішча ад Раўбіцкага. Плошча паверхні 3,45 км², даўжыня 5,5 км, найбольшая шырыня 1,25 км. Глыбіня вадасховішча дасягае 14 м. Ваганні ўзроўню вады дасягаюць 8 метраў. Аб’ём вады 22,4 млн м³.

У вадасховішчы водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, сом, карп і іншыя рыбы.

У 2002 годзе на вадасховішчы паміж вёскамі Кудрышчына і Прылепы ўведзена ў эксплуатацыю малая гідраэлектрастанцыя.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads