Раўбіцкае вадасховішча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раўбіцкае — вадасховішча ў Беларусі, у Мінскім раёне Мінскай вобласці.
Створана ў 1982[1] годзе на рацэ Усяжа з мэтай добраўпарадкавання і арашэння зямель каля населеных пунктаў Раўбічы, Аколіца, Губічы.
Плошча паверхні вадасховішча 0,22 км², даўжыня 1,7 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Найбольшая глыбіня 5,5 м, сярэдняя каля 1,9 м. Ваганні ўзроўню вады ў вадасховішчы дасягаюць 0,5 м. Аб’ём вады 0,42 млн м³. Вадазбор плошчай 159 км² на паўднёвых схілах Мінскага ўзвышша.
Катлавіна выцягнута ўздоўж даліны ракі Усяжа. У ніжняй частцы Раўбіцкае вадасховішча дамбай аддзелена ад Дубраўскага.
Remove ads
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads