Дуброўка нарвежская
Кветкавая расліна From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дуброўка нарвежская[1][2] (Potentilla norvegica) — від кветкавых раслін роду Дуброўка (Potentilla) сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Аднагадовая расліна, 15—50 см вышынёй.
Сцёблы простыя, адзіночныя або па некалькі, звычайна прамыя, разгалінаваныя, пакрытыя жорсткімі адтапыранымі валасінкамі. Лісце трайчастае, часам ніжняе пальчастае. Прылісткі вострыя, з суцэльным краем, з абодвух бакоў валасістыя.
Кветкі шматлікія. Чашачка валасістая, пялёсткі дробныя, даўжынёй 4 мм, роўныя або карацей чашалісцікаў. Цвіце ў чэрвені-верасні[3]. Плод — шматарэшак.
Remove ads
Распаўсюджанне
Сустракаецца ў Еўропе, Паўночнай Амерыцы, Сібіры і на Далёкім Усходзе; ва Украіне — па ўсёй тэрыторыі, акрамя Крыму. Расце на вільготных пясчаных месцах, на асушаных тарфяніках, агародах, як пустазелле.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 105. — 160 с. — 2 350 экз.
- Potentilla norvegica.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 травень 2015. Праверана 21 травень 2015.
- Norwegian cinquefoil: Potentilla norvegica . NatureGate.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads