Дуга-Рэса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дуга-Рэса[4] (харв.: Duga Resa) — горад у Харватыі, у цэнтральнай частцы краіны, жупаніі Карлавац. Насельніцтва па дадзеных перапісу 2001 года — 6 601 чалавек у самім горадзе і 12 114 у абшчыне з цэнтрам у Дуга-Рэсе. Знаходзіцца за 7 км на паўднёвы захад ад Карлаваца. Горад стаіць на рацэ Мрэжніца, прытоку ракі Корана ля падножжа ўзгорка Вініца (321 м). Праз горад праходзіць важная аўтамабільная дарога, якая вядзе з Карлаваца ў бок перавала Вратнік у гарах Велебіт і далей да Адрыятычнага ўзбярэжжа і горада Сень. Чыгуначная станцыя.
Remove ads
Зноскі
- карта Харватыі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads