Дуглас Ошэраў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дуглас Дын Ошэраў (англ.: Douglas Dean Osheroff; нар. 1 жніўня 1945 года, Абердзін, штат Вашынгтон, ЗША ў сям'і яўрэйскіх імігрантаў з Расіі) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1996) (сумесна з Дэвідам Лі і Робертам Рычардсанам) "за адкрыццё звышцякучасці гелію-3". Адкрыццё было зроблена ў 1971 годзе, калі Ошэраў быў аспірантам ў Карнельскага ўніверсітэта.
Ошэраў атрымаў ступень бакалаўра ў 1967 годзе ў Калтэху. Ступень доктара ён атрымаў у Карнельскім універсітэце ў 1973 годзе.
Па стане на 2006 год выкладаў у Стэнфардскім універсітэце на аддзяленнях фізікі і прыкладной фізікі, якімі ён нейкі час кіраваў.
Ошэраў прымаў удзел у камісіі па расследаванні аварыі касмічнага чоўна Калумбія, выконваючы тыя ж функцыі, што і Рычард Фейнман ў камісіі па расследаванні аварыі Чэленджэра.
Remove ads
Зноскі
- Douglas D. Osheroff // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Douglas Dean Osheroff // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- NNDB — 2002.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads