Дурнічнік калючы
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дурнічнік калючы[1], дурнічнік ігольчаты[2] чортаў бур’ян[3][4] (Xanthium spinosum) — аднагадовая травяністая расліна, від роду Дурнічнік (Xanthium) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Remove ads
Распаўсюджанне
Паходзіць з Паўднёвай Амерыкі. Распаўсюдзілася і натуралізавалася ў Еўропе, Афрыцы, Паўночнай Амерыцы, умераным клімаце Азіі, Аўстраліі і Новай Зеландыі[5].
Расце на смеццевых месцах, уздоўж дарог, на выганах.

Батанічнае апісанне
Сцябло прамое, жорсткае, тонкаразоравае, простае або галінастае, вышынёй 20-100 см.
Лісце ланцэтнае або эліптычна-ланцэтнае, зверху суцэльнае, астатняе — зубчастае, зубчаста-выемчатае або трохраздзельнае. Ля аснавання лісця на сцеблах сядзяць буйныя патройныя калючкі.
Пылавікі круглявыя знізу, пазбаўленыя хвастападобных прыдаткаў. Слупок нясе ніжэй лычыкі кольца вымятальных валасінак. Кветаложа усажана лускаватымі прыкветкамі.
Плодзікі пазбаўленыя чубкоў, замененых лускавінкамі або бародаўкамі.
Remove ads
Класіфікацыя
Таксанамія
Від Дурнічнік калючы ўваходзіць у род Дурнічнік (Xanthium) сямейства Астравыя (Asteraceae) парадку Астракветныя (Asterales).
яшчэ 12 сямействаў (па Сістэме APG II) | ад 3 да 25 відаў | ||||||||||||
парадак Астракветныя | род Дурнічнік | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Астравыя | від Дурнічнік калючы | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ ад 900 да 1000 родаў | ||||||||||||
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 143. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878.
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads