Душэты
горад у Грузіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Душэ́ты[2] (груз. დუშეთი) — горад у Грузіі, у рэгіёне Мцхета-Мтыянеты. Адміністрацыйны цэнтр Душэцкага муніцыпалітэта. Статус горада афіцыйна абвешчаны ў 1801 годзе. Насельніцтва 6167 чал. (2014 гг.).
Remove ads
Геаграфія
Горад размешчаны ў Душэцкай упадзіне ў перадгор’ях Вялікага Каўказа, на абодвух берагах горнай ракі Душэтысхеві, 900 м над узроўнем мора. Акрамя самога горада, Душэцкі муніцыпалітэт уключае некалькі вёсак гістарычнай акругі Пхові (Пшаві і Хеўсурэты). Душэты размешчаны за 33 км на поўнач ад чыгуначнай станцыі Мцхета (лінія Тбілісі—Хашуры) і за 7 км ад Ваенна-Грузінскай дарогі.
Гісторыя

Душэты ўпершыню згадваецца ў грузінскіх тэкстах у 1215 годзе. У XVII ст. тут была рэзідэнцыя горных валадароў — Арагвійскіх князёў, чыё непадпарадкаванне Грузінскай кароне выклікала неаднаразовыя ўварванні і спусташэнні горада царскімі войскамі. З прычыны ліквідацыі княства ў 1740-х гадах, Душэты перайшоў пад царскае кіраванне, аднак значна заняпаў. У 1756 годзе атрымаў статус феадальнага горада, а ў 1802 годзе, пасля расійскай анексіі стаў цэнтрам ізноў Душэцкага павета. Душэты і яго наваколлі сталі месцам беспарадкаў падчас рэвалюцыі 1905, сялянскага паўстання 1918 года і ўзброеных сутыкненняў Жнівеньскага паўстання 1924 года супраць савецкай улады. Пры савецкай уладзе горад быў цэнтрам харчовай і лёгкай прамысловасці, аднак пацярпеў ад эканамічнага заняпаду і адтоку насельніцтва ў пост-савецкі перыяд. Цяпер большасць людзей працуе ў сферы абслугоўвання (банкі, школы, СТА, крамы), а таксама ў натуральнай сельскай гаспадарцы.
Remove ads
Інфраструктура і славутасці
У горадзе ёсць кансервавая і малочная фабрыкі, прадпрыемствы харчовай прамысловасці, навучальныя ўстановы і культурныя ўстановы (тэатр, краязнаўчы музей, Душэцкая геафізічная абсерваторыя). У горадзе захавалася царква Св. Георгія (IX—X ст.), будынак служачых (XVII ст.), палац-крэпасць Чылашвілі (XVIII ст.). Вакол горада ёсць таксама некалькі гістарычных і рэкрэацыйных месцаў, як замак Анануры і возера Базалеты. У Душэты размешчана рэзідэнцыя Цылканскай і Душэцкай епархіі.
Насельніцтва
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Васо Абашыдзэ, грузінскі акцёр
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads