Дыверсійная Беларуская партызанская брыгада імя У. І. Леніна

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дыверсійная Беларуская партызанская брыгада імя У. І. Ленінапартызанская брыгада, створаная ў ліпені 1942 года ў савецкім тыле як Беларуская дыверсійная партызанская брыгада асобага прызначэння з партызан, якія выйшлі за лінію фронту, і з асабовага складу, вылучанага 1-й Беларускай і 2-й Беларускай імя П. К. Панамарэнкі партызанскімі брыгадамі. У лістападзе 1942 года брыгадзе было нададзена імя Леніна. Да снежня 1942 года база брыгады знаходзілася ў савецкім тыле, куды атрады перыядычна выходзілі на экіпіроўку. У верасні 1943 года была перадыслацыравана ў Вілейскую вобласць. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Суражскага, Талачынскага, Ушацкага, Докшыцкага, Дунілавіцкага, Пліскага, Глыбоцкага раёнаў. 1 ліпеня 1944 года брыгада (315 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Хуткія факты Дыверсійная Беларуская партызанская брыгада імя У. І. Леніна, Гады існавання ...
Remove ads

Склад

  • 1-ы атрад;
  • 2-і атрад;
  • 3-і атрад.

Камандаванне

Камандзіры

  • А. А. Баскакаў (загінуў);
  • М. Т. Гарбаценкаў;
  • Я. У. Фурсо (выконваў абавязкі).

Камісары

  • В. Д. Лобараў;
  • М. Т. Гарбаценкоў;
  • Р. Ф. Шастакоў;
  • М. З. Умінскі (выконваў абавязкі);
  • У. С. Свірыд (загінуў);
  • М. Р. Пучкароў.

Начальнікі штаба

  • М. П. Падгорны;
  • С. Ф. Сафронаў.

Гісторыя

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках ПолацкВіцебск, Полацк — Невель, Полацк — Маладзечна. У снежні 1942 — сакавіку 1943 гадоў удзельнічалі ў баях з карнікамі ў Суражскім, Полацкім і Расонскім раёнах. У ліпені 1943 года брыгада правяла рэйды з Суражскага ў Талачынскі, у верасні — у Докшыцкі раёны, у час якіх яны нападалі на гарнізоны, тым ліку ў вёсцы Арэхаўна Ветрынскага раёна. У «рэйкавай вайне» на чыгунцы Полацк — Маладзечна падарвалі і папсавалі больш за 5 тысяч рэек. Са снежня 1943 года ўтрымлівалі лінію абароны па рацэ Бярэзіна. У красавіку — маі 1944 года ў час карнай аперацыі на Полацка-Лепельскую партызанскую зону вялі баі на лініі абароны вёсак АдамоваБераспонне, вёсак ЛісічынаКублічы, каля возера Медзазол утрымлівалі пераправу цераз Батурынскі мост, вялі баі за вёскі Лясіны, Храмёнкі, Зарубаўшчына Ушацкага раёна. У маі 1944 года разам з іншымі брыгадамі прарвалі блакаду каля вёскі Матырына Ушацкага раёна і выйшлі ў Вілейскую вобласць.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads