Дыманоўскае

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дымано́ўскае, Даманаўскаевозера ў Віцебскім раёне ў басейне ракі Лучоса, за 18 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Віцебска.

Хуткія факты Дыманоўскае, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,28 км². Даўжыня 1,25 км, найбольшая шырыня 0,28 км. Даўжыня берагавой лініі 2,67 км. Плошча вадазбору 2,75 км². Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 2—5 м, на паўночным усходзе да 15 м. Берагавая лінія слабазвілістая.
Дыманоўскае злучана ручаём з возерам Доўгае.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Remove ads

Літаратура

  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. 40 000 экз. ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. 10 000 экз.
  • Витебск: План города. Витебский район: Карта / Редактор: В. А. Змачинская. Мн.: РУП «Белкартография», 2009. 4 611 экз. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads