Дымітрые Паповіч-Байройт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дымітрые Папо́віч-Ба́йройт (рум.: Dimitrie Popovici-Bayreuth; 19 ліпеня 1860, г. Бырлад, Румынія — 6 красавіка 1927) — румынскі спявак (барытон), педагог.
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся спевам у Бухарэсцкай кансерваторыі. З 1892 года некалькі гадоў спяваў у Байройцкім тэатры, адсюль прозвішча — байройцкі.
У 1904—1919 гадах яе дырэктар і прафесар. Адзін з заснавальнікаў і першы дырэктар у 1919—1927 гадах Румынскай оперы ў г. Клуж. На опернай сцэне з 1881 года. Выступаў у буйнейшых тэатрах свету.
Творчасць
Вядомы інтэрпрэтатар партый у операх Р. Вагнера. Сярод партый: Тэльрамунд, Клінгзор, Вальфрам, Альберых і Вотан, Ганс Сакс, Галандзец («Лаэнгрын», «Парсіфаль», «Тангейзер», «Пярсцёнак нібелунга», «Нюрнбергскія майстэрзінгеры», «Лятучы галаадзец» Вагнера), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Дон Жуан («Дон Жуан» В. А. Моцарта), Рыгалета, Рэната («Рыгалета», «Баль-маскарад» Дж. Вердзі), Эскамілья («Кармэн» Ж. Бізэ), Тоніа («Паяцы» Р. Леанкавала).
Remove ads
Зноскі
- https://mahlerfoundation.org/mahler/contemporaries/demeter-popovici/ Праверана 28 сакавіка 2025.
- Grove Music Online — OUP. Праверана 28 сакавіка 2025.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #13361588X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 сакавіка 2025.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads