Дыназаўрык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Дыназаўрык» (руск.: Динозаврик) — беларускі савецкі маляваны мультфільм-казка, выпушчаны на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1982.
У цэнтры апавядання - гісторыя прагнага Мурлакатама, які выкрадае ў жывёл яблычныя дрэвы для свайго сада і палохае іх сваёй вартаўнічай каровай. Пад чарговым дрэвам ён знаходзіць яйка, з якога вылупляецца маленькі дыназаўрык, які пачынае здзіўляцца жаданню Мурлакатама займець усе дрэвы і адзіную крыніцу вады ў асабістае карыстанне. Мурлакатам дае яму яблык і выкідвае яго з свайго саду. Дыназаўрык дзеліцца падарункам з іншымі жывёламі і гадуе адзіны пакінуты яблычны парастак. Згаладалая карова пераходзіць на бок жывёл і дапамагае ім пазбавіцца ад злодзея.
Remove ads
Стваральнікі
Аўтар сцэнарыя | Ю. Савін |
Рэжысёр | Таццяна Жыткоўская |
Мастакі-пастаноўшчыкі | Таццяна Жыткоўская, Вольга Грыдзіна |
Аператар | Юры Мільтнер |
Кампазітар | У. Кандрусевіч |
Аўтар песні | Алег Белавусаў |
Гукарэжысёр | У. Морс |
Мультыплікатары | Віталь Баброўскі, Валерый Казлоў, Алена Марчанка, А. Гарулеў, |
Рэдактар | У. Ганчарова |
Дырэктар | Леанарда Зубенка |
Акцёры агучкі | Васіль Ліванаў, Вера Кавалерава, Уладзімір Пічугін, Рыгор Січкар, Рэгіна Дамброўская |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads