Дыпладок

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дыпладок
Remove ads

Дыпладок (Diplodocus) — род вымерлых паўзуноў падатрада заўрапод атрада яшчаратазавых дыназаўраў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Этымалогія

Назва роду паходзіць ад грэчаскіх слоў διπλόος — «двайны» і δοκός — «бэлька», азначае «двайны адростак», або «двухадросткавая істота»; дадзена з-за падвойных ніжніх асцюкаватых адросткаў пазванкоў.

Апісанне

Вядомы з юры Паўночнай Амерыкі і поўдня Англіі.

Thumb
Дыпладок на малюнку Ч. Кнайта, 1911

Даўжыня да 27 м, маса каля 10 т. Зграбныя жывёлы з невялікай галавой, тонкай доўгай шыяй і доўгім пругападобным хвастом. Магутная спінная мускулатура дазваляла адрываць пярэднія ногі ад зямлі і падымацца на задніх, каб дацягвацца да крон дрэў. Маса ног складала амаль палову масы цела. Мускулатура мацавалася пры дапамозе высокіх асцістых адросткаў крыжавых і злучаных з імі спінных і хваставых пазванхоў. На ніжняй паверхні хваставых пазванхоў былі двайныя (парныя) адросткі для засцярогі хваста, калі ён цягнуўся па зямлі. Насавыя адтуліны і вочы размяшчаліся на вяршыні чэрапа. Зубы нешматлікія, слабыя, былі толькі ў пярэдняй частцы сківіц. Расліннаедныя, карміліся мяккай воднай і наземнай расліннасцю.

Remove ads

Гісторыя вывучэння

Першы скамянелы шкілет быў знойдзены ў 1877 годзе ў Скалістых гарах (штат Каларада) палеантолагам С. У. Уілістанам (Samuel Wendell Williston). Пазней былі выяўленыя і іншыя рэшткі ў адкладах юрскага перыяду (фармацыя Морысан). Усе яны датуюцца узростам 150—147 млн гадоў таму.

За перыяд з 1878 па 1924 год было апісана некалькі відаў, якія адносяцца да роду Дыпладок. Першы шкілет выявілі Benjamin Mudge і Samuel Wendell Williston ў 1878 годзе на захадзе ЗША, у штаце Ваёмінг. Па гэтым асобніку вядомы палеантолаг таго часу Г. Марш апісаў новы від, назваўшы яго Diplodocus longus. Пасля фасіліі дыпладокаў былі знойдзены і на тэрыторыі іншых заходніх штатаў: Каларада, Юта і Мантана.

У музеі натуральнай гісторыі Карнегі знаходзіцца чэрап маленькага дыпладока. Гэты маленькі чэрап быў знойдзены ў 1921 годзе. Даследаваўшы яго, спецыялісты па палеанталогіі ў 2010 годзе прыйшлі да высновы, што форма галавы дыпладока моцна мянялася па меры росту.

Класіфікацыя

Вядома некалькі відаў дыпадокаў, усе віды — расліннаедныя формы. У сучасных класіфікацыях да дыпладокаў адносяць таксама сейсмазаўра (Diplodocus hallorum).


 
Дыпладок
Больш інфармацыі ◄ млн. гадоў назад ...
Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads