Дыфілабатрыёз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дыфілабатрыёз (лац.: diphyllobothriosis) — паразітарнае захворванне жывёл, радзей чалавека, якое выклікаецца стужачнікам шырокім (Diphyllobothrium latum) і блізкімі да яго відамі роду Diphyllobothrium.
Remove ads
Этыялогія

Захворванне выклікаюць стужачныя чэрві роду Diphyllobothrium.
Эпідэміялогія
Пашыраны ўсюды. Ачагі дыфілабатрыёзу адзначаны па берагах азёр і рэк, паколькі ў цыкле развіцця ўзбуджальнікаў ролю прамежкавых гаспадароў выконваюць рачкі, рыбы, амфібіі і рэптыліі. Захворванне зарэгістравана ў асноўным у Фінляндыі, Францыі, Сібіры і вакол Вялікіх азёр Паўночнай Амерыкі. У цяперашні час пра яго спарадычна паведамляюць у Польшчы. У Японіі адбываецца заражэнне роднасным відам Diphyllobothrium nihonkaiense.
Remove ads
Заражэнне
Жывёлы і чалавек заражаюцца пры ўжыванні недастаткова праваранай і прасоленай рыбы[3]. У жывёл на дыфілабатрыёз хварэюць сабакі, лісы, пясцы, свінні і іншыя[3].
Сімптомы і цячэнне
Сімптомы захворвання ўключаюць кішачную непраходнасць, дыярэю, болі ў жываце і мегалабластную анемію, выкліканыя дэфіцытам вітаміна B12 .
Пры значнай інвазіі жывёлы знясільваюцца, у іх настае анемія, парушаецца дзейнасць страўнікава-кішачнага тракту, нервовай сістэмы[3].
У людзей хвароба выяўляецца энтэрытам, анеміяй, алергіяй, бяссонніцай, галаўным болем[3].
Дыягностыка

Дыягназ ставіцца на падставе наяўнасці яец стужачнага чарвяка ў кале. Яйцы, як правіла, шматлікія, і ніякіх метадаў згушчэння не патрабуецца. Яны маюць памеры 58-76 на 40-51 мкм, авальнай або эліпсападобнай формы, на адным полюсе маюць вечка, часам вельмі непрыкметнае, а на супрацьлеглым полюсе невялікі грудок, часам ледзь прыкметны[4]. Дыягнастычнае значэнне маюць і выяўленыя ў фекаліях праглатыды паразіта.
Remove ads
Лячэнне
Для лячэння праводзіцца дэгельмінтызацыя. Прэпаратам выбару з’яўляецца празіквантэл у разавай дозе 5-10 мг мг/кг масы цела пераральна, таксама магчымы ніклазамід (2 г пераральна за раз у два прыёмы з інтэрвалам у гадзіну)[5].
Прафілактыка
Для прафілактыкі забараняецца скормліваць сырую рыбу жывёле[3]. Таксама прымяняецца санітарна-ветэрынарная ахова вадаёмаў, санітарна-гельмінталагічная экспертыза рыбы і рыбных прадуктаў[3].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads