Дыярэя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дыярэ́я (грэч. δια + ρέω — праз + цекчы, народная назва — пано́с) — абязводжванне і страта соляў праз шматразовае вадзяністае спаражненне. Вядзе да знясілення і анеміі. Уяўляе смяротную пагрозу праз парушэнне водна-салявога абмену і водна-электралітнага балансу, што ўплывае на працу сэрца і цэнтральнай нервовай сістэмы.
Remove ads
Папярэджанне
Узнікненне хваробы прадухіляюць праз мыццё рук перад ядой і пасля наведвання прыбіральні, ужыццё толькі гатаванай і бутыляванай пітной вады замест вады з крана, мыццё садавіны і гародніны, пазбяганне прыёму сапсаванай ежы, ужыццё толькі зваранай і ачышчанай ежы.
Прычыны
Хваробу выклікае заражэнне кішэчніка бактэрыяй і вірусам, дысбактэрыёз , брудныя рукі пасля наведвання прыбіральні і перад прыгатаваннем ежы, ужыццё пераважна грубай расліннай ежы, харчовая алергія, атручанне, неўроз, хваляванне і страх.
Праявы
Хвароба выяўляецца праз частае вадкае спаражненне, боль у жываце, метэарызм, млоснасць і ваніты[2].
Зноскі
- Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- Вольга Цыбульская. Далікатная праблема: дыярэя // Краіна здароўя. — 3 снежня 2008. — № 54 (110). — С. 7.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads