Траянская вайна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Траянская вайна
Remove ads

Трая́нская вайна́[1] — вайна кааліцыі ахейскіх цароў на чале з царом Мікенаў Агамемнанам супраць Троі.

Хуткія факты Траянская вайна, Дата ...

Археалагічныя раскопкі пацвердзілі, што каля сярэдзіны XIII ст. да н.э. Троя была разбурана. У старажытнай гістарыяграфіі Траянская вайна датуецца 1280—1270 гадамі да н.э. (Герадот) ці 1194—1184 гадамі да н.э. (Эратасфен), у археалогіі каля 1260—1200 гадоў да н.э.

Паводле паданняў падставай для вайны стала выкраданне траянскім царэвічам Парысам жонкі спартанскага цара Менелая Алены. Менелай і яго брат Агамемнан з вялікім флотам адплылі ў Трааду (паўночны захад Малой Азіі). Аблога Троі цягнулася 10 гадоў. Горад быў узяты дзякуючы кемлівасці Адысея (гл. Траянскі конь).

Траянская вайна была адным з этапаў пранікнення грэкаў у Малую Азію, якое ўзмацнілася ў XIII ст. да н.э., асабліва пасля выцяснення дарыйцамі ахейцаў з тэрыторыі Грэцыі.

Падзеі Траянскай вайны знайшлі адлюстраванне ў «Эпічным цыкле», у тым ліку ў паэмах «Іліяда», «Адысея» і шэрагу іншых твораў.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads