Дыятомавыя водарасці

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дыятомавыя водарасці
Remove ads

Дыятомавыя водарасці, крамяністыя водарасці (Bacillariophyceae) — аддзел водарасцей.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Аднаклетачныя, мікраскапічныя (ад 4 да 2000 мкм) адзіночныя або каланіяльныя рухомыя арганізмы. Іх характэрная асаблівасць — цвёрдая з дзвюх палавінак (створак) крэменязёмная абалонка. Хларапласты маюць хларафілы а і с і фукаксанцін, які надае водарасцям буры колер. Назапашваюць алей, валюцін і хрызаламінарын. Размнажаюцца дзяленнем і палавым шляхам (ізагамія бязжгуцікавых гамет, кан’югацыя, аўтагамія або аагамія).

Налічваюць каля 300 родаў, больш за 19 тыс. сучасных і выкапнёвых відаў. Пашыраны ва ўсіх тыпах вадаёмаў і ў глебе па ўсім зямным шары. Вядомыя з юрскага перыяду.

Па форме панцыра (асноўная сістэмная прыкмета) падзяляюцца на 2 класы: цэнтрычныя і пенатныя. На Беларусі адзначана каля 930 відаў, разнавіднасцей і форм з 47 родаў: актынела (Actinella), амфара (Amphora), анамеонеіс (Anomoeoneis), атэя (Attheya), ахнантэс (Achnanthes), бацылярыя (Bacillaria), гамфанема (Gomphonema), дыятома (Diatoma), калонеіс (Caloneis), таласіязіра (Thalassiosira), мелазіра (Melosira), навікула (Navicula), ніцшыя (Nitzschia), пінулярыя (Pinnularia), фрагілярыя (Fragilaria), цымбела (Cymbella) і інш.

Remove ads

Значэнне

Дыятомавыя водарасці — найважнейшыя прадуцэнты арганічнага рэчыва (каля 25 % сусветнай першаснай прадукцыі, што ствараюць расліны), актыўныя ўдзельнікі самаачышчэння вод, індыкатары забруджання вадаёмаў. Вялікая колькасць іх створак складае горную пароду дыятаміт.

У палеанталогіі выкарыстоўваюць дыятомавы аналіз, заснаваны на вызначэнні таксанамічнай прыналежнасці выкапнёвых водарасцей.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads