Пінулярыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пінуля́рыя (Pinnularia) — род аднаклетачных дыятомавых водарасцей.
Remove ads
Апісанне
Клеткі сіметрычныя, адзіночныя, радзей аб’яднаныя ў стужкі, прамавугольныя з паяска і лінейна-эліпсоідныя або ланцэтныя са створкі, зрэдку з хвалістымі краямі. Канцы створак тупыя, закругленыя, выцягнутыя, дзюбападобныя або галоўчатыя. Папярочныя рэбры з’яўляюцца перагародкамі ўнутраных камер створкі. У малых форм рэбры вельмі тонкія, гладкія, падобныя да штрыхоў. Шво простае, ніткападобные або шырокае двухконтурнае, суцэльнае, прамое або сагнутае з добра развітымі цэнтральным і канцавым вузельчыкамі. Хларапласт — дзве пласцінкі, размешчаныя ўздоўж паясковых бакоў клеткі.
Размнажэнне вегетатыўнае (падоўжаным дзяленнем клеткі) і палавое (кан’югацыя дзвюх клетак з утварэннем аўкаспор).
Remove ads
Пашырэнне
Вядома звыш 1000 відаў (частка з іх выкапнёвыя). Пашыраны пераважна ў прыбярэжнай зоне і на дне прэсных, радзей саланаватых і марскіх вадаёмаў (пераважна ў бедных кальцыем). На Беларусі шэраг відаў адзначаны ў іле возера Нарач і суседніх азёр, часткова ў рэках і сажалках, іншых азёрах і ў глебе. Найбольш пашыраны пінулярыя вялікая (Pinnularia major), пінулярыя зялёная (Pinnularia viridis), пінулярыя гарбатая (Pinnularia gibba), пінулярыя перацягнутая (Pinnularia mesolepta), пінулярыя хвалістая (Pinnularia undulata), пінулярыя драбнакрыжная (Pinnularia microstauron).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads