Дэвід Гарык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дэвід Гарык
Remove ads

Дэвід Гарык (англ.: David Garrick, 19 лютага 1717, Херэфард, Херэфардшыр — 20 студзеня 1779, Лондан) — англійскі акцёр, драматург, дырэктар тэатра Друры-Лейн.

Хуткія факты Дэвід Гарык, Дата нараджэння ...

Нашчадак гугенотаў (яго дзед Давід Гарыга збег з Францыі пасля адмены Нанцкага эдыкта). Вучыўся ў Лічфілдскай граматычнай школе ў Сэмюэла Джонсана, які ў 1737 годзе разам з настаўнікам пераехаў у Лондан. Дэбютаваў на сцэне ў 1741 годзе, выканаўшы загалоўную ролю ў «Рычардзе III» Шэкспіра. Стаўшы ў 1747 дырэктарам каралеўскага тэатра Друры Лейн, займаў гэтую пасаду на працягу 30 гадоў.

Сябра Таварыства дылетантаў, створанага з мэтай вывучэння антычнага мастацтва. У сяброўскае кола Гарыка ўваходзілі буйныя інтэлектуалы эпохі: Эдмунд Бёрк, Олівер Голдсміт, Сэмюэл Джонсан, Дэні Дзідро, Джошуа Рэйналдс, Джэймс Босуэл, Жан-Жорж Навер. Па словах Сэмюэла Джонсана, «прафесія зрабіла Гарыка багатым, ён зрабіў прафесію паважанай у грамадстве». Пахаваны ў Вэстмінстэрскім абацтве, у так званым Кутку паэтаў.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads