Дэвіз Еўрапейскага саюза

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

In varietate concordia[2] (згода ў разнастайнасці) — афіцыйны дэвіз Еўрапейскага саюза[3]. Паводле Еўрапейскай камісіі, дэвіз азначае, што еўрапейцы адзіныя ў сумеснай працы на выгоду свету і росквіту, і што мноства розных культур, традыцый і моў Еўропы з'яўляюцца пазітыўным фактарам для гэтага кантынента[3].

Дэвіз на 23-х афіцыйных мовах Еўрапейскага саюза
англійская мова United in diversity
балгарская мова Единни в многообразието
венгерская мова Egység a sokféleségben
грэчаская мова Ενότητα στην πολυµορφία
дацкая мова Forenet i mangfoldighed
ірландская мова Aontaithe san éagsúlacht[1]
іспанская мова Unidos en la diversidad
італьянская мова Unita nella diversità
латышская мова Vienotība dažādībā
літоўская мова Vienybė įvairiškume
мальтыйская мова Magħquda fid-diversità
нямецкая мова In Vielfalt geeint
нідэрландская мова In verscheidenheid verenigd
польская мова Jedność w różnorodności
партугальская мова Unidade na diversidade
румынская мова Unitate în diversitate
славацкая мова Jednota v rozmanitosti
славенская мова Združeni v raznolikosti
фінская мова Moninaisuudessaan yhtenäinen
французская мова Unie dans la diversité
чэшская мова Jednota v rozmanitosti
шведская мова Förenade i mångfalden
эстонская мова Ühinenud mitmekesisuses
Remove ads

Гісторыя

Быў абраны пасля неафіцыйнага працэсу абмеркавання ў 2000 годзе з прадстаўленых на сайтах http://devise-Europe.org Архівавана 8 мая 1999. і http://motto-europe.org Архівавана 24 мая 2017. варыянтаў, прапанаваных вучнямі 10—19 гадоў[4] з Аўстрыі, Бельгіі, Даніі, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Грэцыі, Ірландыі, Італіі, Люксембурга, Нідэрландаў, Партугаліі, Іспаніі, Швецыі і Вялікабрытаніі[5]. Паводле слогана акцыі, адзіным прызам за ўдзел была магчымасць «напісаць старонку гісторыі Еўропы» (англ.: The only prize will be to write a page of Europe's History)[5].

Для выбару слогана былі знойдзены фундатары: французскі музей Другой сусветнай вайны Memorial de Caen і кампанія France Telecom, якая падтрымлівала сайт. Было знойдзена 40 партнёраў-сродкаў масавай інфармацыі[6]; у тым ліку, La Repubblica у Італіі[7][8], Le Soir у Бельгіі[4], Irish Times у Ірландыі, Berliner Zeitung у Германіі і The Guardian у Вялікабрытаніі[9].

Афіцыйна праект адкрыўся 31 сакавіка 1999 года, з запускам сайта devise-Europe.org. Да 15 студзеня 2000 года, канца тэрміна, было пададзена 2016 варыянтаў[10]. У лютым 2000 года краіны-ўдзельніцы выбіралі топ-10 варыянтаў для разгляду Еўрапейскім сярэднім журы; 142 адабраных варыянту былі перакладзены на 11 моў[5]. 11-12 красавіка 2000 года з гэтага спісу было адабрана 7 варыянтаў, адпраўленых у Вышэйшае журы ў Бруселі[5].

Дэвіз быў зацверджаны Старшынёй Еўрапейскага Парламента Ніколь Фантэн[11].

Дэвіз утрымліваўся ў англійскай версіі еўрапейскай канстытуцыі, якая правалілася[12].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads