Дэніел Дракер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дэніел Дракер
Remove ads

Дэніел Джошуа Дракер (англ.: Daniel Joshua Drucker, нар. 23 чэрвеня 1956) — канадскі эндакрынолаг. Член Каралеўскага таварыства (2015),[5] прафесар медыцыны ў Навукова-даследчым інстытуце Луненфельда-Таненбаума  (англ.) пры бальніцы Маўнт-Сінай, Таронта  (англ.). Вядомы сваімі даследаваннямі кішачных гармонаў і іх выкарыстання ў лячэнні дыябету і іншых метабалічных захворванняў.[6] Афіцэр Ордэна Канады (2015).[7]

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся і вырас у Манрэалі, затым паступіў у Атаўскі ўніверсітэт.[8] Пасля заканчэння ўніверсітэта пераехаў у Таронта, дзе вывучаў медыцыну ва Універсітэце Таронта, які скончыў у 1980 годзе.

Скончыў аспірантуру (медыцына і эндакрыналогія) у бальніцы Джона Хопкінса  (англ.) (1980—1981) і Універсітэце Таронта (1980—1984).[9]

З 1984 года Дракер працаваў навуковым супрацоўнікам у Масачусецкай бальніцы агульнага профілю  (англ.) і Гарвардскай медыцынскай школе  (англ.), дзе вывучаў малекулярную эндакрыналогію.[9]

У 1987 годзе вярнуўся ў Таронта, заняў пасаду дацэнта медыцыны ва Універсітэце Таронта і працаваў штатным лекарам.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

У пачатку сваёй кар’еры Дракер вывучаў уплыў гармонаў у кішэчніку на ўзнікненне і развіццё дыябету 2 тыпу  (руск.). У 1996 годзе вызначыў уплыў GLP-2 на праліферацыю тонкага кішэчніка ў пацукоў. Яго даследаванні прывялі да распрацоўкі двух тыпаў лекаў для лячэння хваробы.[8]

У 2006 годзе Дракер далучыўся да Даследчага інстытута Сэмюэля Луненфельда ў бальніцы Маунт-Сінай. У 2008 годзе правёў даследаванні, накіраваныя на распрацоўку і тэсціраванне прэпаратаў працяглага дзеяння для кантролю інсуліну.[10] Пазней ён вывучаў доўгатэрміновы ўплыў лекаў для пахудання на здароўе кішэчніка.[11]

Будучы навуковым супрацоўнікам Універсітэта Таронта,[12] Дракер таксама распрацаваў метады лячэння сіндрому кароткай кішкі  (англ.), захворванні, пры якім вадкасці дрэнна ўсмоктваюцца пасля рэзекцыі тонкай кішкі.[13]

Remove ads

Узнагароды

Дракер атрымаў мноства нацыянальных і міжнародных узнагарод у знак прызнання яго навуковых дасягненняў, якія раскрываюць механізмы дзеяння і тэрапеўтычны патэнцыял энтэраэндакрыных гармонаў:

Выбраныя публікацыі

  • Drucker, D. J.; Buse, J. B.; Taylor, K.; Kendall, D. M.; Trautmann, M.; Zhuang, D.; Porter, L. (2008). Exenatide once weekly versus twice daily for the treatment of type 2 diabetes: A randomised, open-label, non-inferiority study. The Lancet. 372 (9645): 1240–1250. doi:10.1016/S0140-6736(08)61206-4. PMID 18782641. S2CID 12667840.
  • Drucker, D. J.; Nauck, M. A. (2006). The incretin system: Glucagon-like peptide-1 receptor agonists and dipeptidyl peptidase-4 inhibitors in type 2 diabetes. The Lancet. 368 (9548): 1696–705. doi:10.1016/S0140-6736(06)69705-5. PMID 17098089. S2CID 25748028.
  • Baggio, L. L.; Drucker, D. J. (2007). Biology of Incretins: GLP-1 and GIP. Gastroenterology. 132 (6): 2131–57. doi:10.1053/j.gastro.2007.03.054. PMID 17498508.
  • Drucker, D. J. (2006). The biology of incretin hormones. Cell Metabolism. 3 (3): 153–65. doi:10.1016/j.cmet.2006.01.004. PMID 16517403.
  • Drucker, D. J.; Philippe, J; Mojsov, S; Chick, W. L.; Habener, J. F. (1987). Glucagon-like peptide I stimulates insulin gene expression and increases cyclic AMP levels in a rat islet cell line. Proceedings of the National Academy of Sciences of the United States of America. 84 (10): 3434–8. Bibcode:1987PNAS...84.3434D. doi:10.1073/pnas.84.10.3434. PMC 304885. PMID 3033647.
Remove ads

Зноскі

  1. Professor Daniel Drucker FRS. London: The Royal Society. Архівавана з першакрыніцы 2 May 2015.
  2. Anon. Professor Daniel Drucker FRS. London: royalsociety.org (2015). Архівавана з першакрыніцы 17 November 2015.
  3. «Study: Once-a-week diabetes drug works better than twice-daily injection». Scientific American News Blog, By Susannah F. Locke on 8 September 2008
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads