Дэўкаліён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэўкаліён — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі. Старэйшы сын кноскага ванакта Мінаса і Пасіфаі, крыцкі цар, згаданы ўжо ў «Іліядзе».
Удзельнік Калідонскага палявання. У Гігіна мянуецца ўдзельнікам паходу арганаўтаў, аднак, мабыць, зблытаны з цёзкай (сынам Гіперасія), бо ў Апалонія, Валера Флака і Псеўда-Апаладора не згаданы сярод арганаўтаў.
Жанаты з Арыстыадай, дачкой Дыяніса і Метаніры, з якой пазнаёміўся падчас вэрхалу на востраве Скірас, дзе тая была вярхоўнай жрыцай Дыяніса [крыніца?]. Бацька Ідаменея, правадыра крыцян у Траянскай вайне, і Эфона. Дапамог Тэсею высватаць Федру. Стаўшы царом Крыта, склаў звяз з Афінамі. Паводле гісторыка Клідэма, забіты ў Кносе Тэсеем падчас уварвання афінян на Крыт.
Remove ads
Зноскі
- Любкер Ф. Deucalion // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 391.
- Любкер Ф. Idomeneus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 657.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads