Дэніэл Брэт Уайс

амерыканскі сцэнарыст і прадзюсар From Wikipedia, the free encyclopedia

Дэніэл Брэт Уайс
Remove ads

Дэніэл Брэт Уайс (англ.: Daniel Brett Weiss, больш вядомы як D. B. Weiss; нар. 23 красавіка 1971, Чыкага, Іліноіс, ЗША) — амерыканскі сцэнарыст і тэлепрадзюсар. У супрацоўніцтве з Дэвідам Беніёфам праславіўся як сустваральнік серыяла «Гульня тронаў».

Remove ads

Біяграфія

Д. Б. Уайс нарадзіўся і вырас у Чыкага, штат Ілінойс у сям’і яўрэйскага паходжання. Скончыў Уэсліянскі ўніверсітэт. Атрымаў ступень магістра філасофіі ў галіне ірландскай літаратуры ў Трыніці-каледжы ў Дубліне. Там ён пазнаёміўся з Дэвідам Беніёфам, які пазней стаў ягоным калегам і суаўтарам[3]. Атрымаў ступень магістра выяўленчых мастацтваў у галіне мастацкага пісьма ў Пісьменніцкай майстэрні Аяўскага ўніверсітэта.

Remove ads

Кар’ера

Дэніэл Уайс працаваў асабістым памочнікам на здымках фільмаў, а таксама памочнікам музыканта[3].

У 2003 годзе дэбютаваў ягоны раман «Шчаслівы хлопчык-вандроўнік» (англ.: Lucky Wander Boy) тэматычна звязаны з відэагульнямі.

Найбольшую вядомасць яму прынесла супрацоўніцтва з Дэвідам Беніёфам над серыялам Гульня трона — экранізацыі цыклу раманаў «Песня лёду і агню» Джорджа Р. Р. Марціна для HBO.

У 2018 годзе кампанія Disney паведаміла, што Уайс і Беніёф будуць працаваць над новай серыяй фільмаў «Зорныя войны»[4], але ў пачатку 2019 года Уайс і Беніёф заключылі эксклюзіўную здзелку з Netflix на стварэнне фільмаў і серыялаў, таму ім давялося адмовіцца ад супрацоўніцтва з Disney[5].

У 2024 годзе Уайс, Беніёф і Аляксандр Ву сталі сцэнарыстамі і выканаўчымі прадзюсарамі серыяла «Задача трох цел» для Netflix па матывах трылогіі кітайскага фантаста Лю Цысіня «Успаміны пра мінулае Зямлі»[6].

Адзначаны шэрагам узнагарод за літаратурную і сцэнарную дзейнасць.

Remove ads

Асабістае жыццё

Д. Б. Уайс жанаты з Андрэа Троер, у пары двое дзяцей[7].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads