Еўразійскі эканамічны саюз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Еўразійскі эканамічны саюз
Remove ads

Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС) — міжнароднае інтэграцыйнае эканамічнае аб'яднанне, створанае на базе Мытнага саюза ЕўрАзЭС, які існаваў да 2014 года.

Хуткія факты Карта, Асноўная інфармацыя ...
Thumb
Еўразійскі эканамічны саюз. Паштовая марка Беларусі
Remove ads

Краіны-ўдзельніцы

Дагавор аб стварэнні ЕАЭС быў падпісаны 29 мая 2014 года ў Астане прэзідэнтамі Беларусі, Казахстана і Расіі. 10 кастрычніка ў Мінску дагавор аб далучэнні да ЕАЭС падпісала Арменія, а 23 снежня ў Маскве — Кыргызстан.


Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе

Тэкст дагавора складаецца з 28 раздзелаў, 118 артыкулаў і 32 дадаткаў. У аснову дакумента пакладзена дагаворна-прававая база Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, дзейныя нормы якіх былі аптымізаваныя і прыведзеныя ў адпаведнасць з правіламі Сусветнай гандлёвай арганізацыі[1].

Дагавор аб ЕАЭС складаецца з двух частак. У першай — інстытуцыйнай — выкладзеныя стратэгічныя мэты і задачы еўразійскай інтэграцыі, вызначаецца прававы статус саюза як поўнафарматнай міжнароднай арганізацыі. Сфармуляваныя асноўныя прынцыпы яго дзейнасці — супрацоўніцтва на ўзаемавыгаднай аснове для збліжэння эканомік краін-удзельніц, іх гарманічнага развіцця і ўмацавання канкурэнтаздольнасці.

Вызначана сістэма органаў саюза: Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет (узровень кіраўнікоў дзяржаў), Еўразійскі міжурадавы савет (узровень кіраўнікоў урадаў), Еўразійская эканамічная камісія і Суд ЕАЭС. Абгаворваецца кампетэнцыя, парадак фарміравання і працы кожнага са згаданых органаў.

Другая частка дагавора — функцыянальная. Тут рэгламентуюцца механізмы эканамічнага ўзаемадзеяння, а таксама зафіксаваныя пэўныя абавязацельствы па галіновых кірунках інтэграцыі. Сярод іх — адзіная палітыка ў галіне тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання, транспарту і прамысловасці, каардынацыя сельскагаспадарчай палітыкі (у тым ліку ўніфікацыя патрабаванняў, звязаных з развіццём экспарту прадуктаў аграпрама).

Зафіксаваныя асноўныя прынцыпы і правілы канкурэнтнай і антыманапольнай палітыкі. Вызначаюцца захады па стварэнні агульнага фінансавага рынку і біржавой прасторы, забеспячэнні гарантаванай і эфектыўнай абароны правоў і законных інтарэсаў спажыўцоў фінансавых паслуг.

Асобным блокам замацаваныя палажэнні аб паэтапнай інтэграцыі энергетычных рынкаў і каардынацыі дзейнасці ў галіне электраэнергетыкі, газу, нафты і нафтапрадуктаў.

Remove ads

Зноскі

  1. belapan.by Архівавана 5 сакавіка 2016.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads