Евангелле паводле Пілата

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Евангелле паводле Пілата» (фр.: L'Évangile selon Pilate) — другі раман французскага пісьменніка Эрыка-Эманюэля Шміта, апублікаваны ў 2000 годзе. Тэатральная адаптацыя рамана мае назву «Мае евангеллі» (Mes évangiles).

Хуткія факты Евангелле паводле Пілата, Жанр ...
Remove ads

Сюжэт

Частка першая. У Гефсіманскім садзе Ісус разважае аб мінулых падзеях свайго жыцця і сваім цяперашнім становішчы, асабліва засяроджваючыся ў думках на тым, што мусіць здарыцца наступным ранкам. Калі рымскія салдаты прыйдуць па яго, распрацаваная з Іудам Іскарыётам задума па распаўсюджанні Божага слова стане ажыццяўляцца. Але Ісус сумняваецца: ці насампраўдзе ён сын Божы?

Частка другая. Рымскі прэфект Понцій Пілат расказвае ў лістах да свайго брата хаду даручанага яму раследавання па пошуку зніклага цела ўкрыжаванага чалавека па імені Ешуа.

Remove ads

Беларускія пераклады

На беларускую мову раман перакладзены Андрэем Хадановічам у 2012 годзе.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads