Ева Маеўска

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ева Маеўска
Remove ads

Ева Алісія Маеўска (польск.: Ewa Alicja Majewska; нар. 21 ліпеня 1978, Варшава, ПНР) — польскі філосаф, палітычная актывістка і пісьменніца. У 1990-х і пачатку 2000-х яна ўдзельнічала ў анархісцкіх, антыпамежных, экалагічных і жаночых рухах.

Яна ўдзельніца вядомых міжнародных канферэнцый[9], праектаў[10] і публікуе артыкулы і эсэ ў часопісах і зборніках, у тым ліку: e-flux, Signs, Third Text, Journal of Utopian Studies і Jacobin[11][12].

Яна была запрошаным супрацоўнікам у Інстытуце навук аб чалавеку (Вена) пры Каліфарнійскім ўніверсітэце ў Берклі, і ў цяперашні час з’яўляецца членам Інстытута культурных даследаванняў (Берлін)[13][14].

Remove ads

Біяграфія

Маеўская вывучала філасофію, французскую літаратуру і гендэрныя даследаванні ў Варшаўскім універсітэце. Атрымала доктарскую ступень па філасофскіх канцэпцыях сям’і ў Варшаўскім універсітэце ў 2007 годзе. З 2003 года — выкладчык гендарных даследаванняў ва ўніверсітэце[15][16].

З 2011 па 2013 год яна была прафесарам Інстытута культуры Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве, Польшча, затым два гады была запрошаным супрацоўнікам Інстытута навук аб чалавеку ў Вене і яшчэ два гады (2014—2016) у Інстытуце культурных даследванняў у Берліне[15].

Цяпер яна займаецца даследаваннем філасофіі Гегеля, засяроджваючыся на дыялектыцы і слабай, фемінісцкай крытычнай тэорыі і антыфашысцкіх культурах. Яе кніга "Feminist Antifascism: Counterpublics of the Common " выйшла ў выдавецтве Verso у 2021 годзе[17].

Яна стала валанцёрам у польскай IndyMedia і працавала ў жаночай секцыі Камітэту дапамогі і абароны рэпрэсаваных. Яна таксама з’яўляецца аўтарам дакладу аб гвалце ў адносінах да жанчын у сям’і і інтымных адносінах для польскага аддзялення Amnesty International (2005)[18].

У 2004 годзе разам з Аляксандрай Палісевіч стварыла групу Syreny TV[19]. Дзе былі падрыхтаваны дакументальныя фільмы з серыі варшаўскіх дэманстрацый і праекта «Усе наперад да крайніх правых» (2005). Гэты фільм з’яўляецца запісам размоў, якія круцяцца вакол аналогіі паміж Польшчай 2005 года і Веймарскай рэспублікай. Яго паказалі ў Веймары на фестывалі «Attention, Polen Kommen!» (2005) і на выставах у Варшаве і Гданьску. [20]

Палітыка

У 2015—2018 гадах яна была сябрам сацыял-дэмакратычнай польскай палітычнай партыі Lewica Razem (Левыя разам), займала пасады ў назіральным камітэце і нацыянальнай радзе партыі. На парламенцкіх выбарах у 2015 годзе балатавалася ў Сейм Варшаўскай акругі з 26-ым месца ў агульным спісе[21]. У складзе партыі ўдзельнічала ў працы статутнай камісіі, а таксама выступала састваральнікам праграмы «Разам за культуру». У маі 2016 года была абраная ў рэвізійную камісію партыі, а ў чэрвені 2017 года — у нацсавет[22]. З канца 2018 года яна больш не з’яўляецца членам партыі.

Remove ads

Кнігі

Як адзіны аўтар

У суаўтарстве

• Ewa Majewska, Jan Sowa (ed.): Zniewolony umysł 2. Krakow: korporacja ha!art, 2007, series: The Radical Line. ISBN 83-89911-61-2ISBN 83-89911-61-2.
• Martin Kaltwasser, Ewa Majewska, Kuba Szreder (ed.): Futurism of industrial cities. Kraków: korporacja ha!art, 2007. ISBN 978-83-89911-70-4ISBN 978-83-89911-70-4.
• E. Majewska, E. Rutkowska, Equal School, House of Polish-German Cooperation, Gliwice, 2007.
• A. Wolosik, E. Majewska, Sexual harassment Stupid fun or serious matter, Diffin Publishing House, Warsaw, 2011.

Апошнія публікацыі

Remove ads

Зноскі

1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1166568873 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2025.

2. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

3. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.

4. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.

5. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.

6. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.

7. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.

8. https://nauka-polska.pl/#/profile/research?id=229348 Праверана 24 лютага 2024.
9. Ewa Majewska | transmediale. archive.transmediale.de.
10. FORMER WEST – Ewa Majewska. formerwest.org.
11. Ewa Majewska. Ewa Majewska.
12. Ewa Majewska(недаступная спасылка). jacobinmag.com. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2017. Праверана 18 красавіка 2022.
13. Ewa Majewska - IWM (3 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2015.
14. Majewska (англ.). ICI Berlin.
15. Ewa Majewska – BAK. www.bakonline.org.
16. Verso. www.versobooks.com.
17. Polish report.
18. Aleksandra Polisiewicz, The Bestiary of Unconsciousness. niepodlegle.artmuseum.pl.
19. "Ewa Majewska - Partia Razem - Inna polityka jest możliwa!". Partia Razem - Inna polityka jest możliwa! [польская]. Архівавана з арыгінала 1 ліпеня 2017. Праверана 18 красавіка 2022. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2017. Праверана 18 красавіка 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2017. Праверана 18 красавіка 2022.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads