Гендарныя даследаванні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гéндарныя даслéдаванні, гéндарныя штудыі, гендаралогія (англ.: Gender studies) — комплекс міждысцыплінарных даследаванняў (сацыялогія, псіхалогія, эканоміка, паліталогія, педагогіка і іншыя навукі), прысвечаных гендарнаму феномену ў ягоных сацыяльных вымярэннях. Цэнтральнымі катэгорыямі з’яўляюцца гендар і апазіцыя маскуліннасці і феміннасці, праз прызму якіх даследуюцца розныя аспекты сацыяльных адносін — класавыя, расавыя, нацыянальныя, палітычныя, ролевыя і інш[1].
Remove ads
Гісторыя
Гендарныя даследаванні зарадзіліся ў галіне жаночых даследаванняў, якія займаліся тэмай жанчын, фемінізму, гендару і палітыкі[2]. Цяпер гэтая сфера перасякаецца з квір-даследаваннямі і мужчынскімі даследаваннямі[3].
Такія пісьменніцы і мысляркі як Вірджынія Вульф і Сімона дэ Бавуар лічацца папярэдніцамі гендарных даследаванняў[4].
Акадэмічная дысцыпліна
Універсітэцкія ступені ў галіне гендарных даследаванняў былі ўпершыню ўведзеныя ў ЗША ў 1970-х. Першыя даследаванні ў Еўропе былі адкрытыя ў Нямеччыне ва ўніверсітэце Ольдэнбурга і Універсітэце імя Гумбальта ў Берліне ў 1985 (гэта былі міждысцыплінарныя даследаванні)[5]. У выніку Балонскага працэсу і ўніфікацыі навучання ў Еўрапейскім саюзе гендарныя даследаванні з’явіліся ў іншых універсітэтах Еўропы[6].
У 1997 у Мінску быў створаны першы ў Беларусі і адзін з першых у рэгіёне Цэнтр гендарных даследаванняў пры Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Заснавальніца — Алена Гапава пры падтрымцы Фонду Джона Д. і Кэтрын Т. Макартураў[7].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads