Ежы Іваноўскі (1907—2008)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ежы Іваноўскі (польск.: Jerzy Iwanowski; 13 сакавіка 1907(1907-03-13)28 мая 2008(2008-05-28)) — польскі вайсковец, спартсмен-коннік, конезаводчык.

Хуткія факты Ежы Іваноўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1907 годзе ў Лябёдцы, цяпер у межах в. Галавічполе. Бацька — Тадэвуш Іваноўскі (Тадас Іванаўскас) — літоўскі навуковец-натураліст.

Скончыў сярэднюю школу імя Рэйтана ў Варшаве, Варшаўскі ўніверсітэт прыродазнаўчых навук. У 1931 годзе скончыў вучэльню кавалерыйскага запасу ў Грудзёндзы. 1 студзеня 1933 года як падпаручнік запасу быў прызначаны ў Гродзенскі кавалерыйскі полк. У 1936 годзе атрымаў сельскагаспадарчую адукацыю і пачаў службу ў Дзяржаўным конегадоўчым заводзе ў Багуславіцах.

Паспяхова выступаў на спаборніцтвах па конным спорце.

У жніўні 1939 года быў паранены ў баі і дастаўлены ў шпіталь у Беласток. Пасля заняцця Беластоку савецкімі войскамі здолеў уцячы і праз Латвію і Швецыю дабраўся да Парыжа. Атрымаў прызначэнне ў Вялікабрытанію і стаў камандзірам спецыяльнага эскадона 10-й браніраванай дывізіі. У верасні 1944 года атрымаў званне капітана. У канцы мая 1945 года Ежы Іваноўскі быў пераведзены з палка ў падраздpяленне, якое займалася зборам у брытанскай акупацыйнай зоне польскіх пародзістых коней, вывезеных немцамі падчас акупацыі Польшчы.

Дэмабілізаваны ў 1947 годзе ў званні маёра. У 1948 годзе з сям’ёй пераехаў у Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, дзе кіраваў заснаваным ім конегадоўчым і навучальным цэнтрам.

У пачатку 2000-х гадоў вяртаецца ў Польшчу.

Узнагароджаны Камандорскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы, Крыжам Валечных, Крыжам баявых дзеянняў польскіх узброеных сіл на Захадзе, брытанскімі і галадскімі баявымі адзнакамі.

Памёр у 2008 годзе. Пахаваны ў Гданьску.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads