Галавічполе

аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Галавічполеmap
Remove ads

Галавічпо́ле[1] (трансліт.: Halavičpolie, руск.: Головичполье) — аграгарадок[2] у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Васілішкаўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У XVII ст. Галавічполем валодаў Казімір Францкевіч-Радзімінскі.

У сярэдзіне XIX ст. маёнткам Галавічполе валодаў Станіслаў Губарэвіч. Ён меў сына і дзвюх дачок. Сын Стэфан загінуў падчас паўстання 1863—1864 гадоў. Дачка Станіслава выйшла замуж за Станіслава Іваноўскага (ён ажаніўся ў трэці раз), а Юстына выйшла замуж за Яна Якуба Валейку. Пасля смерці Станіслава Губарэвіча фальварак Галавічполе падзялілі паміж сабой Іваноўскія і Валейкі. У Юстыны і Яна Валейкі нарадзіліся сыны Вінцэнт, Антон і Станіслаў. Браты Валейкі і Іваноўскія спрычыніліся да выдання газеты «Свабода» ў 1902 годзе.

У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.

У 1930 годзе палову Галавічполя ўспадкаваў Ежы Іваноўскі, які пабудаваў тут сядзібу. Валейкам тым часам належала другая палова, пасля падзелу маёмасці паміж братамі ў Галавічполі гаспадарыў Станіслаў Валейка.

З 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

З 1973 года да 2013 года Галавічполе было цэнтрам Галавічпольскага сельсавета[3][4].

Remove ads

Славутасці

Thumb
Сядзіба Ежы Іваноўскага

Вядомыя асобы

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads